У сераду, 29 ліпеня, Тутэйшы тэатр запрашае на імпрэзу «Інтэрв’ю. Наста. Ногі і галава».
Удзел бярэ пісьменнік і выдавец Павел Антыпаў і акторка тэатра спадарыня Наста. Ёй і слова:
«У пытаннi „7 дзірак у галаве альбо гарачы блін на сонцы?“ я заўседы абіраю першае.
Галава акумулюе у сабе мае самыя ўлюблёныя здольнасці арганізму: размаўляць і спяваць, смяяцца гучна, слухаць, спрабаваць на смак, думаць і прыдумляць. Ногі тым часам дапамагаюць галаве перасоўвацца і выконваць гэтыя аперацыі больш разнастайна.
Прапануюць зазірнуць у прастору майго інтэрв’ю і сустрэцца з найважнейшымі тэмамі: уплыў роварнага спорта на фарміраванне думкі, пампаванне творчых цягліцаў у межах тэатра і па-за імі, якасныя спосабы рабіць памылкі, злавацца, да і шмат чаго яшчэ.
Прыносьце свае выбітныя галовы і далучайцеся да падарожжа!»
Музыка — Вячаслаў Кміт.
Вядоўца — рэжысёр Андрэй Саўчанка.
Праект «Інтэв’ю. Шчырасць» нарадзіўся ў Менску, свае Інтэрв’ю далі кампазітар Эрык Арлоў-Шымкус, музыка і мастак Андрусь Такінданг, спявачка Кацярына Ваданосава, музыка Сяргей Пукст, Diafilm Live, рэжысер Юра Дзівакоў, гісторык Ігар Станкевіч, рэжысёрка Юлія Шатун, паэт Ігар Кулікоў і іншыя.
Уваход вольны, данаты вітаюцца.