Дыскусія «Адказы для Беларусі. Правы ЛГБТК+ = Правы беларус_кі» ў Варшаве

02.06.2022 18:00 - 19:30 Беларускі Моладзевы Хаб (plac Konstytucji 6) Бясплатнае


2 чэрвеня ў Беларускім Моладзевым Хабе ў Варшаве адбудзецца дыскусія, прысвечаная барацьбе за правы ЛГБТК+ асобаў у кантэксце беларускіх пратэстаў.



Дата: 2 чэрвеня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Беларускі Моладзевы Хаб, plac Konstytucji 6, Варшава


Падчас пратэстаў у Беларусі заўсёды сярод іншых сцягоў можна было пабачыць вясёлкавы сцяг ЛГБТК+ супольнасці. Некаторыя ўдзельнікі пратэстаў не разумелі гэтага, спасылаючыся на тое, што, маўляў, спачатку вызвалім Беларусь, а пасля будзем падымаць іншыя пытанні.

Ці можна падчас змаганняў за перамены аддзяліць свабоду ЛГБТК+ асобаў ад іншых? На гэтае ды іншыя пытанні на сустрэчы «Адказы для Беларусі» ўдзельнікі дыскусіі будуць шукаць адказы разам з экспертамі:

Настай Базар — фем квір нізавай актывісткай;

Дашай Чурко — праваабаронцай, феміністкай, адкрытай лесбіянкай;

Антонам Клімовічам — квір-актывістам.




Вам можа быць цікава

Выстава «Чарнобыль — быль...» у Полацку

31.03.2026 11:00 - 03.05.2026 19:00 Музей беларускага кнігадрукавання (вул. Ніжне-Пакроўская, 22)

Выстава Аляксандры Галенка «Казкі на ноч» у Заслаўі

09.04.2026 10:00 - 26.04.2026 17:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ