Дыскусія «Паралельныя жыцці: досвед іншай Беларусі» ў Рызе

30.09.2023 18:00 - 20:00 Відзэмскі рынак (Brīvības iela 90) Бясплатнае

У суботу, 30 верасня, у межах фестываля сучаснага мастацтва Survival Kit адбудзецца дыскусія «Паралельныя жыцці: досвед іншай Беларусі».



 Дата: 30 верасня

Час: 18.00 (час мясцовы)

Месца: Відзэмскі рынак Brīvības iela 90, Рыга 


У дыскусіі збяруцца прадстаўнікі і паплечнікі гістарычнай і цяперашняй беларускай дыяспары ў Латвіі.


 Гаворка пойдзе пра розныя стратэгіі супраціву беларускай дыяспары, іх разуменне радзімы, ідэнтычнасці і надзеі на будучыню Беларусі.

Удзел бяруць:

 Лізавета Дубінка-Гушча, гісторык і палітолагіня;

Наста Захарэвіч, журналістка і актывістка;

Ганна Іванэ, намесніца дырэктара беларускай школы імя Янкі Купалы ў Рызе. 

Мадэратарка — Элізабэт Візгунова-Вікманэ, навуковая супрацоўніца Латвійскага інстытута міжнародных адносін і журналіст TVNET Group. 


Працоўная мова — ангельская. 


Уваход вольны, рэгістрацыі не патрэбна.








Вам можа быць цікава

Выстава «Велікодны кнігасвет» у Заслаўі

05.04.2026 12:00 - 19.04.2026 17:00 (вул. Савецкая, 29)

Palina ў Лісабоне

30.04.2026 (20:00 - 22:00) Republica da Musica (R. do Centro Cultural 29)

Palina ў Амстэрдаме

03.05.2026 (20:00 - 22:00) Cinetol (Tolstraat 182)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ