Дыскусія «Прэмія Гедройца: ці ёсць стратэгія?»

08.07.2014 19:00 - 22:00 кнігарня "логвінаЎ" (пр. Незалежнасці 37а) Бясплатнае
У пачатку чэрвеня адбылося ўручэнне III Літаратурнай Прэміі імя Ежы Гедройца, заснаванай для прасоўвання і падтрымкі беларускамоўная літаратуры. Ці атрымалася за гады існавання прэміі павялічыць прысутнасць белліту на кніжным рынку?
З аднаго боку, з’яўленне прэміі відавочна паўплывала на колькасць новых кніг па-беларуску, актыўна сталі пісацца рэцэнзіі, ладзіцца сустрэчы з аўтарамі. З іншага боку, сацыёлаг Лідзія Міхеева, праманіторыўшы прысутнасць кніг-пераможцаў у дзяржаўных крамах, канстатавала фактычную іх адсутнасць і ўвогуле няведанне прадаўцоў пра такую прэмію. Севярын Квяткоўскі на гэта прапанаваў не забывацца на кантэкст, у якім вымушаная існаваць беларуская, асабліва незалежная, літаратура. А менавіта, «дзяржава, якая жыве паралельным людзям светам, таму шукаць кнігі Гедройца ў дзяржаўных кнігарнях і рабіць якія-кольвек высновы проста недарэчна».
Тым не менш, чаму ўсё ж найбуйнейшая літаратурная прэмія прайшла па-за ўвагаю масавых мэдыя і не атрымала рэзанансу? Ці можна назваць прычынаю такой «неўвагі» толькі тыя ўмовы, у якіх існуе незалежная беларуская літаратура? Ці ўсё магчымае робіцца для таго, каб прасоўваць гэтыя кнігі да масавага чытача?
У дыскусіі прымуць удзел:
Павал Анціпаў (сакаратар прэміі Ежы Гедройца, празаік), Севярын Квяткоўскі (літаратар, публіцыст), Лідзія Міхеева (сацыёлаг, даследчыца сацыяльнай культуры), Алесь Плотка (паэт, мэнэджэр культурніцкіх праектаў), Саша Раманава (журналістка, рэдактарка партала kyky.org). Мадэратар Таня Арцімовіч.
Запрашаем усіх зацікаўленых. Уваход вольны!

Вам можа быць цікава

Выстава «Архіў. Прастора паміж...» ў Мінску

04.09.2025 18:00 - 23.11.2025 20:00 Нацыянальны цэнтр сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

Выстава “Віцебскі мастак. Легенды" у Віцебску

17.10.2025 10:00 - 30.11.2025 18:00 Мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Лекцыі Мікіты Лаўрэцкага пра сучаснае кіно ў Вільні

21.10.2025 (19:00 - 22:00) Zołak Micro Art Residence (Vytenio gatvė 50d)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ