Дыскусія “Традыцыя і мысленне”. Міхаіл Баярын у кнігарні “логвінаЎ”

08.01.2015 19:00 - 22:00 кнігарня "логвінаЎ" (пр. Незалежнасці, 37а) Бясплатнае

8 студзеня Лятучы Ўнівэрсітэт запрашае на дыскусію “Традыцыя і мысленне”, нагодай для якой з’яўляецца выхад кнігі эсэ Міхаіла Баярына “Самабыццё”.
Кніга філосафа і санскрытолага Міхаіла Баярына прысьвечана ўводзінам у мову і традыцыю Ведаў. Аўтар вызначае яе як спробу перакінуць мост над прорвай паміж традыцыйным і сучасным мысленнем.
Што такое Традыцыя? Як і адкуль здабываецца Пераемнасць? Ці ёсьць месца для Новага ў сьвеце Спадчыны? Ці можа насамрэч прыметнік “традыцыйны” дапасоўвацца да сьвету, культуры, грамадзтва, мысьленьня? Што такое мысьленьне ў Традыцыі, мысьленьне супраць Традыцыі і мысьленьне насустрач Традыцыі? – гэтымі пытаннямі можа быць акрэслена тэма абмеркавання.

Падзею распачне спавешчанне Міхаіла Баярына “Спадчына і Пачатак”. У дыскусіі бяруць удзел філосаф і метадолаг Уладзімір Мацкевіч, а таксама філосаф і паэт Ігар Бабкоў. Мадэратар дыскусіі – Тацяна Вадалажская.

Імпрэза адбудзецца 8 студзеня а 19.00 у кнігарні Логвінаў (Незалежнасці 37а)


Вам можа быць цікава

Арганнае лета на Залатой Горцы ў Мінску

30.05.2026 20:00 - 12.09.2026 22:00 касцёл святога Роха (пр-т Незалежнасці, 44 А (за Палацам мастацтваў))

Майстар-клас па лінагравюры на тканіне ў Мінску

29.08.2026 (13:00 - 15:30) галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ