Сямейны фестываль «Я радуюся мне!» у Варшаве

23.08.2026 12:00 - 16:00 ARTHOUSE Kołowa (Kołowa 24) Бясплатнае
У нядзелю, 23 жніўня, у Варшаве адбудзецца сямейны фестываль «Я радуюся мне!»

Абяцаюць столькі радасці, што тэхнічныя магчымасці чалавецтва проста не паспеюць усё гэта апрацаваць.

Будзе музыка, танцы, творчыя зоны, майстар-класы, гульні, сюрпрызы, абдымкі, смех і тое самае адчуванне: «вось я, вось мае людзі, вось нам добра разам».

Запрашаюць дзяцей, бацькоў, сяброў, знаёмых і ўсіх, хто хоча правесці летні дзень ярка, лёгка і па-сапраўднаму радасна.

На фестывалі будуць творчыя студыі, школы, музыкі, мастакі, майстэрні, фотазоны, актыўнасці для дзяцей, танцы, кнігі, гульні, космас, ролікі, кіно, прыгажосць і яшчэ шмат усяго, ад чаго хочацца радавацца ўслых.

Бярыце з сабой плед, ваду і люстэрка — абавязкова! Апранайцеся ярка, зручна і па-летняму.

Уваход вольны і бестурботны!

 


Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Выстава шэдэўраў Парыжскай школы ў Мінску

26.06.2026 10:00 - 30.08.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Выстава Юліі Качур «Тое, што замкнёна ўнутры, цісне на рэбры цішыні» ў Мінску

08.07.2026 19:00 - 20.08.2026 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Творчы вечар Навума Гальпяровіча ў Мінску

25.08.2026 (19:00 - 21:00) Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М. Багдановiча, д. 7а)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ