Дыскусія “Удзел бізнес-структур у рэалізацыі сацыяльных праектаў у Барысаве”

20.01.2018 12:00 - 12:00 Дом-сядзіба Каладзеева (вул. 30 гадоў ВЛКСМ, 8) Бясплатнае
Адкрытая дыскусія “Удзел бізнес-структур у рэалізацыі сацыяльных праектаў у Барысаве” адбудзецца 20 студзеня 2018 г.
Сустрэчу прадстаўнікоў сацыяльных грамадскіх аб’яднанняў і прадстаўнікоў бізнес-структур для абмеркавання пытанняў супрацоўніцтва ў рэалізацыі сацыяльных праектаў у Барысаве ініцыюе Барысаўскае жаночае сацыяльнае грамадскае аб’яднанне «Правінцыя”. Гэтую ідэю падтрымала грамадская культурніцкая кампанія “Будзьма Беларусамі!” у межах праекту “Разам да  справы”.
На думку ініцыятаркі дыскусіі і кіраўнічкі БЖСГА “Прпвінцыя” Алены Аўтушкі, “у Беларусі існуе нямала прыкладаў, калі бізнэс-структуры падтрымліваюць сацыяльныя, адукацыйныя, культурніцкія я ініцыятывы грамадскіх арганізацый альбо  прыватныя крэатыўныя ініцыятывы. У нашым горадзе таксама працуюць грамадскія  арганізацыі, якія служаць інтарэсам грамадзян, а таксама працуе бізнэс. Людзі, якія паспяхова рэалізавалі сябе ў бізнэсе, жывуць у тых жа дамах, ходзяць па тых жа вуліцах, іх дзеці наведваюць тыя ж школы, што і ўсе астатнія гараджане. Мы верым, што ў інтарэсах бізнесу падтрымліваць спрыяльны сацыяльны асяродак, каб жыццё ў нашым горадзе было бяспечным і камфортным.
Несумненна, бізнес і так ўкладвае сродкі ў сацыяльныя праекты, і мы хацелі б, каб гэты ўнёсак быў бачным, добраахвотным і эфектыўным”.
 У ходзе гутаркі прысутныя  азнаёмяцца з ужо існуючымі ў Беларусі прыкладамі эфектыўнага ўдзелу бізнесу ў рэалізацыі сацыяльных праектаў, а таксама абмяркуюць матывацыі бізнесу да супрацоўніцтва з грамадскімі оргнаизацыями і ініцыятывамі.
Дыскусія адкрытая для ўсіх жадаючых. Яна пройдзе ў Доме-сядзібе Каладзеева па вул. 30 гадоў ВЛКСМ, 8, пачатак у 12.00. Трэба толькі папярэдзіць пра свой удзел па тэлефоне 8029 756 3524.

Вам можа быць цікава

Выстава «Вечная жаноцкасць» у Мінску

13.06.2025 18:00 - 24.08.2025 20:00 галерэя «Арт-Беларусь» (вул. Казлова, 3)

Выстава «Сэрца старога горада» ў Віцебску

18.06.2025 16:00 - 07.07.2025 18:00 Ратуша (вул. Леніна, 36)

Рэтраспектыва фільмаў, уганараваных у Канах, у Мінску

28.06.2025 19:30 - 23.07.2025 21:00 Прастора «Манахром» (вул. Кастрычніцкая, 16/3 (2 паверх))

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ