Дыскусія «Вядзьмар: гісторыя феномена»

30.04.2024 16:00 - 18:00 Прастора польскай культуры Бясплатнае

Прастора польскай культуры запрашае да прагляду дыскусіі пад назвай «Вядзьмар: гісторыя феномена» ў межах цыклу літаратурных інтэрнэт-спатканняў «Санаторый пад клепсідрай».

Госцем выпуску будзе Адам Флама — даследчык творчасці Анджэя Сапкоўскага і мастацкага свету «Ведзьмара», галоўны польскі ведзьмаразнаўца, аўтар першай і адзінай біяграфіі Ведзьмара. Мадэратар — Андрэй Хадановіч.

Падставай для размовы паслужыла з’яўленне чарговага тома вядзьмарскай сагі ў беларускім перакладзе. Пасля «Апошняга жадання», «Мяча наканавання» і «Крыві эльфаў» выйшла кніга «Час ганьбы» — як і ўсе папярэднія, у перакладзе Кацярыны Маціеўскай, у выдавецтве Андрэя Янушкевіча.

Размова будзе весціся таксама пра кнігу самога Адама Фламы — грунтоўнае даследаванне «Вядзьмар: гісторыя феномену». Аўтар апісвае паходжанне феномена вядзьмара, раскрывае кулісы стварэння апавяданняў, раманаў, коміксаў, гульняў, фільмаў і серыялаў. Ён разбівае папулярнасць Белага Ваўка на простыя элементы і тлумачыць, чаму Анджэй Сапкоўскі, даючы гэтаму герою жыццё, не дапусціў ніякай памылкі.

Падчас сустрэчы польскі даследчык разам з мадэратарам Андрэем Хадановічам паразважаюць над наступнымі пытаннямі:

  • Геральт з Рывіі: што зрабіла героя Сапкоўскага культавым і легендарным?
  • Як паўставалі бліскучыя апавяданні пра Ведзьмара і як іх аўтар зрабіўся аўтарам сагі?
  • Ці можна сказаць нешта новае ў свеце, дзе ўсё ўжо сказана? А здзівіць чытача, нечакана паказаўшы знаёмае ў новым кантэксце? Адкуль Сапкоўскі чэрпае сюжэты і як іх перайначвае?

  • Як у фэнтэзійны свет Сапкоўскага ўваходзяць актуальныя ідэі і пагрозы канца ХХ — пачатку ХХІ стст.? (праблемы расізму, экалагічная праблематыка і г.д.)

  • Як у «Часе ганьбы» адлюстраваная тэма вайны і як у ім адбіваюцца падзеі польскай і сусветнай гісторыі ХХ ст.?

  • Як змянілі (і ці змянілі) успрыманне вобразу Геральта коміксы?

  • Якія існуюць экранізацыі «Ведзьмара» і відэагульні паводле свету Сапкоўскага?

Адам Фламма (1988) — доктар гуманітарных навук са спецыялізацыяй у гульнях. Навукова цікавіцца стасункамі між рознымі медыя, грамадскім успрыманнем відэагульняў, а таксама даследаваннямі сюжэтнай пабудовы і ролі героя (ці гераіні) у лічбавых светах. Аўтар кніг пра Ведзьмара, а таксама пра Лару Крофт ды іншых гераіняў гульняў тыпу пойнт энд клік. Засанавальнік Таварыства даследаванняў і развіцця гульняў «GameUP».

Дата: 30 красавіка

Час: 16:00BY/15:00PL

Месца: на старонцы Прастора польскай культуры і канале YouTube [спасылка неўзабаве].

Польская мова суправаджаецца беларускімі субцітрамі.


Вам можа быць цікава

Выстава «НІВА | Фотаздымкі» ў Беластоку

30.01.2026 18:00 - 26.04.2026 19:00 Ратуша (Rynek Kościuszki, 10)

Выстава Уладзіміра Басалыгі «Пад нябёсамі радзімы» ў Мінску

04.03.2026 18:00 - 19.04.2026 19:00 галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Канцэрт Алеся Лася і Алесі Сівохінай у Мінску

28.03.2026 (14:00 - 16:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Імпрэза «Вясна красна» ў Мінску (6+)

29.03.2026 (17:00 - 19:00) Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ