Сустрэча «Авіньён 2026: трэнды сучаснага тэатра» ў Варшаве

28.07.2026 18:00 - 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11) 20 злотых


У аўторак, 28 ліпеня, у Музеі Вольнай Беларусі адбудзецца сустрэча «Авіньён 2026: трэнды сучаснага тэатра». 



 Што сёння адбываецца ў еўрапейскім тэатры? 

 Якія тэмы, эстэтыкі і фарматы вызначаюць міжнародны кантэкст? 

 І дзе ў ім можа быць месца для беларускага тэатра? 


Рэжысёрка Вікторыя Ягорава падзеліцца ўражаннямі ад Festival d’Avignon 2026, распавядзе, якія спектаклі і падзеі сталі найбольш важнымі, якія трэнды можна вылучыць і чаму гэта мае значэнне для нас. 

Таксама даведаецеся:
 

  • якога кірунку прытрымліваецца European Theatre Convention і чаму гэта важна для нас; 
  •  пра што насамрэч гавораць у кулуарах Avignon OFF; 
  •  якія магчымасці сёння адкрываюцца для беларускіх тэатральных дзеячаў; 
  •  карысныя кантакты, назіранні і практычныя парады для тых, хто хоча працаваць у міжнародным кантэксце. 



Уваход — данат у 20 злотых на развіццё музея. 



Вам можа быць цікава

Марыя Калеснікава ў Штутгарце

24.07.2026 (18:00 - 20:00) Theaterhaus (Siemensstraße 11)

Імпрэза «Інтэрв’ю. Наста. Ногі і галава» ў Варшаве

29.07.2026 (18:40 - 20:00) Staromiejski Dom Kultury (Rynek Starego Miasta 2)

Акустычны Стыльскі ў Вільні

09.08.2026 (18:00 - 20:00) Alaus Namai (Goštauto 8)

Diafilm live ў Сопаце (10+)

15.08.2026 (19:00 - 20:30) Teatr BOTO (Bohaterów Monte Cassino 54B)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ