«Дзе жыве Новы год»: святочная імпрэза ад Маляваныча ў Батумі

30.12.2022 19:00 - 21:00 прастора «аКсяродак» (Метакса, 4) Бясплатнае

30 снежня, у пятніцу, Аляксандр Ждановіч, якога мы любім яшчэ і як Маляваныча, запрашае дзетак на святочную імпрэзу «Дзе жыве Новы год» у прастору «аКсяродак». На беларускай, вядома ж, мове!



Дата: 30 снежня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: прастора «аКсяродак», Метакса, 4, Батумі


Абяцаюць батлейку, аповед пра традыцыі святкавання ў розных краінах, гульні ды сустрэчу Каляднага Дзеда, які ўручыць падарункі (ад бацькоў).

Бацькоў просяць рэгістравацца па спасылцы, а яшчэ падрыхтаваць падарунак для свайго дзіцяці ды запакаваць так, каб не было бачна, што ўнутры, і падпісаць вялікімі літарамі. Гэта яго вашым дзецям і падорыць беларускі Калядны Дзед.

Калі вы хочаце падарунак для свяйго ўнутраннага дзіцяці, таксама можаце падрыхтаваць і запакаваць.

Уваход вольны — і вы памятаеце, што тут заўсёды радыя данатам на развіццё прасторы.

Рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «Музей — гэта мы!» у Мінску

01.04.2026 17:00 - 15.07.2026 19:00 музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

Выстава «Цяжкасці перакладу» ў Мінску (6+)

11.04.2026 17:00 - 24.05.2026 17:00 НЦСМ (вул. Някрасава, 3)

Прэзентацыя арт-альбома Аляксандра Сінкевіча «Небаўзяцце» ў Мінску

27.05.2026 (19:00 - 21:00) кінатэатр «Піянер» (вул. Энгельса, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ