Дзень батлейкі ў Азярцы

24.02.2024 14:00 - 16:00 музей народнай архітэктуры і побыту 14 рублёў


У суботу, 24 лютага, у музеі народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы ладзяць Дзень Батлейкі і прысвячаюць імпрэзу Дню роднай мовы.





Дата: 24 лютага

Час: з 14:00 да 16:00

Месца: музей народнай архітэктуры і побыту, Азярцо, Мінскі раён 


Вы ўбачыце рэканструкцыю прадстаўленняў 1920-1930-х гг. ад мірскіх батлеечнікаў — сям’і Сілко: батлеечную дзею «Калядна» (мясцовую інтэрпрэтацыю спектакля «Цар Ірад») і спектакль «Салдат і чорт».

 Яны характэрны толькі для Мірскай батлейкі, унесенай у спіс гісторыка-культурных каштоўнасцей Беларусі.

 Будзе таксама калядная батлейка «Віцебскі жлоб», якая атрымала статус элемента нематэрыяльнай культурнай спадчыны Віцебскай вобласці. 

Гэтая батлейка страціла жывое бытаванне яшчэ ў мінулым стагоддзі і засталася існаваць толькі ў літаратурных крыніцах. Пры аднаўленні выкарыстоўваліся запісы этнографаў XIX-XX стст. 

Батлейка «Віцебскі жлоб» сваёй пабудовай значна адрозніваецца ад звычайнага тыпу беларускай батлейкі тым, што спалучае статычную частку і рухомую. 

Сам тэатр мае выгляд трохкупальнай царквы, якая стаіць на адпаведнай лаве і мае адну нішу, дзе знаходзяцца нерухомыя лялькі і тры нішы з рухомымі кружэлкамі, у якіх рухаюцца ценявыя фігуры. 

Дзеянне суправаджаецца песнямі і кантамі на тэму Наражэння Хрыстова. 

Уся дзея адбываецца ў цемры, і фігуркі, якія круцяцца ў нішах пры святле свечак, ствараюць магічны чароўны свет.



Вас чакае:

 батлейка ад Мірскага дзяржаўнага каледжа; 

народны тэатр лялек «КапялюШ»;

выступленні творчых калектываў.


 Кошт квіткоў: для дарослых — 14 рублёў; студэнтаў ды школьнікаў — 7 рублёў; для дашкольнікаў — бясплатна.






Вам можа быць цікава

Выстава «Космас вакол нас» у Мінску

03.06.2026 12:00 - 21.06.2026 20:00 Нацыянальным цэнтры сучасных мастацтваў (вул. Някрасава, 3)

Øyeblikk у Варшаве

12.06.2026 (20:00 - 22:00) бар «Карма» (Aleja 3 Maja 5)

Света Бень і Галя Чыкіс у Вільні

12.06.2026 20:30 - 13.06.2026 02:00 (Pylimo g. 4A)

Міжкультурны сямейны пікнік у Торуні

13.06.2026 (15:00 - 20:00) этнаграфічны музей імя Марыі Знаменскай-Пруферавай (Wały Generała Władysława Sikorskiego, 19)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ