Лекцыя «Франсіска Гойя. Той, хто перастаў прыкідвацца» ў Гродне

25.06.2026 17:30 - 19:30 выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38) Уваход — па квітку ў выставачную залу
У чацвер, 25 чэрвеня, у Гарадзенскай выставачнай зале адбудзецца лекцыя мастацтвазнаўцы Кацярыны Прадко «Франсіска Гойя. Той, хто перастаў прыкідвацца».

Гэта новая сустрэча для тых, хто хоча зірнуць на мастацтва пад іншым ракурсам і даведацца, чаму творчасць Франсіска Гойі стала пераломным момантам у гісторыі жывапісу.

Як прыдворны мастак іспанскіх каралёў стварыў змрочныя і трывожныя вобразы, якія змянілі само ўяўленне аб прызначэнні мастацтва?

Лекцыя адкрые новы цыкл сустрэч і стане падставай па-новаму зірнуць на адну з самых неадназначных фігур сусветнай культуры.

Уваход — па квітку ў выставачную залу. Запісвайцеся па нумары 8(0152)62-29-82.



Вам можа быць цікава

Выстава «НЦСМ: выбранае» ў Мінску (12+)

11.06.2026 12:00 - 23.08.2026 20:00 НЦСМ (пр-т Незалежнасці, 47)

Выстава «Рафаэль. Эпоха Рэнесансу» ў Гомелі

19.06.2026 10:00 - 02.08.2026 19:00 галерэя Вашчанкі (вул. Карповіча, 4)

Купалле ў Тыкоціне

20.06.2026 (17:00 - 20:00) Salon Pod Sowami (Poświętna 4)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ