Свята ручніка ў Суле

26.07.2025 - 27.07.2025 14:00 - 17:00 парк гісторыі Сула 40 рублёў



Гэтымі выходнымі, 26 і 27 ліпеня, у Суле — свята ручніка і беларускага адзення





Мова вышыўкі не горшая за словы. Яна можа расказаць гісторыю беларускага народа і адкрыць цэлы свет вобразаў, падзей, вераванняў і лёсаў многіх пакаленняў беларусаў. 


Вас чакае:
 
 

  • Выстава ручнікоў з розных рэгіёнаў Беларусі 
  •  Дэманстрацыя сапраўдных этнаграфічных строяў 
  •  Лекцыі ад этнографкі, майстрыцы народнага касцюма, сябры Студэнцкага этнаграфічнага таварыства Насты Глушко 
  •  Майстар-клас па завязванні наміткі 
  •  Дзіцячы майстар-клас па вырабе папяровых лялек і беларускага адзення для іх 
  •  Майстар-клас па ткацтве зёлкамі 
  •  Частаванне 

Квіткі: дарослыя — 40 рублёў, дзеці з 7 да 17 гадоў — 15 рублёў, дзеці да 7 гадоў — уваход вольны. 




Вам можа быць цікава

Выстава «ЛЕ КАРБЮЗЬЕ: мінскае рэха» ў Мінску

11.07.2025 11:00 - 15.09.2025 19:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Выстава «Фрыда» ў Гродне (6+)

16.07.2025 18:00 - 18.08.2025 19:00 выставачная зала (вул. Ажэшкі, 38)

Дзіма Нарышкін ва Уроцлаве

26.07.2025 (21:00 - 23:00) Wędrówki Pub (Podwale 37/38)

Фэст нямога кіно і сучаснай музыкі КІНЕМО ў Брэсце

08.08.2025 21:00 - 10.08.2025 22:00 дворык філармоніі (вул. Арджанікідзэ, 14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ