Дзень культурнай інтэграцыі ў Беластоку

10.09.2022 13:00 - 18:00 ARTEA Otwarta Przestrzeń Artystyczna (Zwycięstwa, 15-703) Бясплатнае

У суботу, 10 верасня, у Беластоку адбудуцца інтэграцыйныя творчыя імпрэзы для ўкраінскіх і беларускіх уцекачоў і іх польскіх сяброў.



Дата: 10 верасня

Час: 13.00 (час мясцовы)

Месца: ARTEA Otwarta Przestrzeń Artystyczna, Zwycięstwa, 15-703 Беласток


Абяцаюць гульні, танцы, майстар-класы ды іншыя актыўнасці, якія дапамагаюць заканэкціцца, знайсці аднадумцаў, адчуць апору і замацавацца ў новым асяродку.

Гэта працяг акцыі Fundacji EDUARTIS і Адкрытай Mастацкай Прасторы ARTEA, якая ад пачатку дапамагала маладым украінцам і беларусам абжыцца ў новай рэчаіснасці.

Мэта акцыі — дапамагчы дзецям і іх бацькам праз мастацкую дзейнасць, у якой удзельнікі знаходзяць спакой і раўнавагу.

Усе заняткі гэтым разам будуць праводзіць украінскія інструктары.


Далучайцеся! Для ўдзелу трэба зарэгістравацца па спасылцы.



Вам можа быць цікава

Выстава Дзмітрыя Сянько «Кітайскі дыярыуш» у Віцебску

02.04.2026 16:00 - 10.05.2026 17:00 Выставачная зала (Белабародава, 5)

Зміцер Бартосік у Браціславе

19.04.2026 (18:00 - 20:00) Goblins Pub (Michalská 12)

СамШазам у Варшаве

22.04.2026 19:00 - 23.04.2026 22:00 Canoe Lounge (Świętokrzyska 14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ