• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Дзень літаб’яднання “Маладняк”

Пачатак: 16.01 (11:00)
Канец: 16.01 (17:00)
Нацыянальная бібліятэка Беларусі
(Мінск, пр-т Незалежнасці, 116)
Google

16 студзеня ў Нацыянальнай бібліятэцы Беларусі пройдзе Дзень літаб’яднання “Маладняк”, у межах якога ладзяцца круглы стол “Маладнякоўскімі крокамі” і святочная імпрэза.

Літаратурная арганізацыя “Маладняк”, якая стала першым прафесійным згуртаваннем пісьменнікаў, адыграла выключную ролю ў развіцці беларускай літаратуры 1920-х. Да 100-годдзя згуртавання пісьменнікаў быў арганізаваны рэспубліканскі праект “На хвалі часу, у плыні жыцця”, які рэалізуецца ў 2019–2023 гг. Ініцыятарамі яго стварэння сталі Нацыянальная бібліятэка Беларусі, Дзяржаўны музей гісторыі беларускай літаратуры, Беларускі дзяржаўны архіў-музей літаратуры і мастацтва і Выдавецкі дом “Звязда” (часопіс “Маладосць”).

Круглы стол "Маладнякоўскімі крокамі" пачне працу у 11.00, на пасяджэнні будзе абмяркоўвацца роля літаб’яднання “Маладняк” у станаўленні беларускай літаратуры, а таксама вынікі першага года рэалізацыі і перспектывы праекта “На хвалі часу, у плыні жыцця”. Прагучаць даклады, прысвечаныя дзейнасці пісьменніцкага згуртавання і спадчыне “маладнякоўцаў” – А. Бабарэкі, У. Хадыкі, У. Дубоўкі, З. Бандарынай і іншых аўтараў.

Працягнецца мерапрыемства ў 16.00 святочнай імпрэзай, на якой пройдзе прэзентацыя рэспубліканскага праекта, прысвечанага 100-гадоваму юбілею літаб’яднання “Маладняк”, з прадстаўленнем віртуальнага праекта "На хвалі часу, у плыні жыцця" і яго новых раздзелаў, адзін з апошніх прымеркаваны да 115-годдзя з дня нараджэння паэта і перакладчыка Уладзіміра Хадыкі (1905–1940).

На літаратурнай вечарыне выступіць беларуская пісьменніца, настаўніца, літаратуразнаўца Ганна Севярынец, а таксама сайд-праект Naka Piano (Анастасія Шпакоўская і Ірына Кліменка), у выкананні якога прагучаць музычныя кампазіцыі, у тым ліку песня на словы В. Маракова “Адышоўшым”. Будуць прадстаўлены музычныя і літаратурныя нумары ў выкананні народнага літаратурнага тэатра “Жывое слова”.

Завяршыцца імпрэза ў музеі кнігі адкрыццём выставы, прысвечанай аб’яднанню “Маладняк” і яго сябрам – В. Маракову, П. Трусу, М. Хведаровічу, А. Бабарэку і іншым юбілярам 2019 – пачатку 2020 г. Экспазіцыю складаюць кнігі і дакументы з фондаў Нацыянальнай бібліятэкі Беларусі, а таксама фотаматэрыялы і рэчы маладнякоўцаў, прадстаўленыя Дзяржаўным музеем гісторыі беларускай літаратуры і Беларускім дзяржаўным архівам-музеем літаратуры і мастацтва.


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Першая перамога беларусаў
    • Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    • Цяжкая праца, сціплая ежа, гарэлка: жыццё сялян вачыма Сыракомлі
    • Якой бачылі Беларусь у замежнай літаратуры
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип