Дзень народзінаў Марка Шагала ў Віцебску

07.07.2022 17:00 - 23:00 дом-музей Марка Шагала (вул. Пакроўская, 11) Бясплатнае

7 ліпеня дом-музей Марка Шагала ў Віцебску святкуе дзень народзінаў мастака.



Дата: 7 ліпеня

Час: з 17.00 (час мясцовы)

Месца: дом-музей Марка Шагала, вул. Пакроўская, 11, Віцебск 


Па-першае, у гэты дзень наведаць музей можна бясплатна!


Па-другое, а 17-й тут пачнецца музычна-тэатральная імпрэза «З Днём нараджэння, Марк!» Уваход на яе вольны!


А па-трэцяе, у 21.00, калі ўсё пойдзе па плане і не будзе дажджу, пачнецца квэст па музеі і начны спектакль «Шагал... Шагал...» ад Коласаўскага тэатра. З начной цемры, як з мінулага, выйдзе таемны Мастак і будзе расказваць, паказваць гісторыю свайго жыцця.

Квіток на квэст ды спектакль — 10 рублёў.


Прыходзьце віншаваць спадара Марка са 135-годдзем!





Вам можа быць цікава

Выстава «Прастора вечных сэнсаў» у Віцебску

15.07.2026 15:00 - 20.09.2026 18:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава «Салідарнасць — мадэль, манумент, сімвал» ў Мінску

10.09.2026 19:00 - 03.10.2026 17:00 музей-майстэрня Заіра Азгура (вул. Азгура, 8)

Сустрэча з Настай Кудасавай у Мюнхене

14.09.2026 (19:00 - 21:00) Parse Taste&Thought | The Book Store (Schwanthalerstrasse, 137)

Дзень адчыненых дзвярэй у культцэнтры GOROD у Мюнхене

16.09.2026 (17:00 - 19:00) культурны цэнтр «GOROD» (Arnulfstrasse 197)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ