Дзень народзінаў суполкі RAZAM у Берліне

09.08.2023 18:00 - 22:00 сад Haus der Statistik (Otto Braun straße 70-72) Бясплатнае

У сераду, 9 жніўня, беларусы Берліна ладзяць да Дня салідарнасці з Беларуссю дваровую сустрэчу.



Дата: 9 жніўня

Час: з 18.00 да 22.00 (час мясцовы)

Месца збору: сад Haus der Statistik, Otto Braun straße 70-72, Берлін 


Бо для нямецкіх беларусаў 9 жніўня — гэта не толькі гадавіна пратэстаў, але ж таксама і дзень народзінаў суполкі RAZAM, калі мясцовыя беларусы ўпершыню «пабачылі» адзін аднаго і аб’ядналіся. То прыходзьце адзначыць і гэтую гадавіну!

Абяцаюць прэм’еру фільма «ЧынЧыны праляцелі кукушкай» ад слынных дзеячоў канала «ЧынЧын чэнал»

Сюжэт ні ў чым не саступае замежным аналагам: Беларускія чыноўнікі Сяргей Мікалаевіч і Мікалай Сяргеевіч прыбываюць у Лядскую псіхіятрычную лячэбніцу № 1, каб наведаць загадкавую пацыентку — вядомую праўладную выканаўцу Алену ЖалудОк. Яны хочуць прымусіць гэтую птушку спяваць на дзяржаўным свяце. Нішто не абяцае правалу, але ж... 


І дакладна будуць дранікі! 


Уваход вольны!




Вам можа быць цікава

Выстава «Графічныя афарызмы Міхаіла Лісоўскага» ў Мінску

17.03.2026 16:00 - 31.12.2026 17:00 Музей гісторыі беларускай літаратуры (вул. Багдановіча, 13)

Выстава Фелікса Гумена «Акварэль — маё жыццё» ў Мінску

10.09.2026 16:00 - 15.11.2026 19:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Спектакль «Несцерка» ў Віцебску

12.09.2026 (18:00 - 20:00) тэатр імя Якуба Коласа (вул. Замкавая, д. 2)

Спектакль «Pułapka na ptaki» ў Варшаве (15+)

12.09.2026 (21:00 - 22:15) Teatr Druga Strefa (ul. Zygmunta Modzelewskiego 71)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ