Дзень Незалежнасці святкуюць у Батумі

27.07.2022 19:00 - 21:00 фантан каля універсітэта імя Руставелі (вул. Нінашвілі, 35) Бясплатнае

27 ліпеня беларусы Батумі святкуюць Дзень Незалежнасці Беларусі.



Дата: 27 ліпеня

Час: 19.00 (час мясцовы)

Месца: фантан каля універсітэта імя Руставелі, вул. Нінашвілі, 35, Батумі


27 ліпеня 1991 года — дата прыняцця Дэкларацыі аб дзяржаўным суверэнітэце Рэспублікі Беларусь. Дзень, з якога бел-чырвона-белы сцяг, герб «Пагоня» і Дзень Незалежнасці 27 ліпеня сталіся афіцыйнымі атрыбутамі суверэннай, дэмакратычнай Рэспублікі Беларусь.

Усіх, для каго незалежнасць, свабода і дэмакратыя — каштоўнасці, за якія варта змагацца, усіх, хто абураны саўдзелам беларускіх уладаў у агрэсіі і супрацьстаіць яму, — усіх беларусаў заклікаюць адсвяткаваць разам Дзень Незалежнасці.

План мерапрыемства:

а 19-й збор каля Універсітэта

19.30 святочнае шэсце

20.00 асноўная частка імпрэзы: дзіцячыя малюнкі, выступ паэтаў, спевы беларускіх песень ды вольны мікрафон.

Прыходзьце адзначыць разам, бярыце дзяцей, запрашайце сяброў, прыносьце сцягі і плакаты.




Вам можа быць цікава

Выстава «Творчыя фантазіі Эміліі Фокінай» у Мінску

17.06.2026 10:00 - 05.07.2026 18:00 палац мастацтваў (вул. Казлова, 3)

Канцэрт хору «Канкордзія» ў Варшаве

27.06.2026 (19:15 - 21:00) Kościół Akademicki św. Anny (Krakowskie Przedmieście 68)

Імпрэза «Купальскія гісторыі» ў Гродне

05.07.2026 (15:00 - 17:00) Новы Замак (вул. Замкавая, 20)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ