Дзень птушак у Тураве

30.04.2022 11:00 - 18:00 (Чырвоная плошча) Бясплатнае

30 красавіка Нацыянальны парк «Прыпяцкі» кліча ў Тураў на свята — Дзень птушак.



Дата: 30 красавіка

Час: з 11.00

Месца: Чырвоная плошча, Тураў

У праграме:

— назіранні за птушкамі;

— экскурсія на станцыю кальцавання птушак і ў музей прыроды; 

— майстар-клас «Птушыныя домікі»;

— творчыя майстар-класы: птушкі з воўны, мастацкія роспісы;

— выстава-кірмаш «Майстры Палесся»;

— фотавыстава «Птушкі Палесся»;

— дзіцячыя атракцыёны;

— канцэрт.

Вясновыя дзянёчкі — выдатны час для назіранняў за птушкамі. А Тураўскае балонне — адно з найважнейшых месцаў для птушак ва ўсёй Еўропе. Гэта перасячэнне месцаў гнездавання і адпачынку падчас міграцый больш чым 50-ці відаў пералётных водна-балотных птушак.

Запіс на экскурсіі па тэлефоне +375296294451.


Вам можа быць цікава

Выстава «FONART FEST: футбол як мастацтва» ў Мінску (3+)

15.07.2026 10:00 - 06.09.2026 17:00 галерэя Савіцкага (пл. Свабоды, 15)

Выстава «Пасланнікі веры. Іканапіс і алтарны жывапіс» у Мінску

22.07.2026 11:00 - 31.08.2026 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (выставачны корпус) (К. Маркса, 24)

Выстава «Віцебск Генадзя Лебедзева. Графіка ня/зніклага горада» ў Заслаўі

23.07.2026 10:00 - 13.09.2026 18:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

J:Mors у Кракаве

06.08.2026 (19:00 - 21:00) дворык Stakkato (ul. Berka Joselewicza 23)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ