Дзень роднай мовы з выдавецтвам «Скарына» ў Тбілісі

21.02.2023 18:30 - 21:00 ------------ Бясплатнае

У аўторак, 21 лютага, беларусы Тбілісі адзначаюць Дзень роднай мовы на паэтычнай вечарыне з выдавецтвам «Скарына», якое завітае ў госці ажно з Лондана.



Дата: 21 лютага

Час: з 18.30 па 21.00 (час мясцовы)

Месца: 500 м от плошчы Свабоды (адрас дашлюць зарэгістраваным), Тбілісі 


Прыносьце вершы на любой мове, якім бы вы хацелі падзяліцца, ці прыходзьце проста паслухаць літаратурныя творы.

Таксама ў праграме:

Ігар Іваноў з выдавецтва «Скарына» распавядзе пра даўнюю і багатую традыцыю беларускага кнігадруку ў Брытаніі і чаму якраз цяпер спрыяльны час ствараць беларускія кнігі. 

Уладзіслаў Гарбацкі, пісьменнік і перакладчык з Вільні, распавядзе пра свае творы і пераклады.

На вечарыне можна будзе таксама набыць кнігі выдавецтва «Скарына».

Удзел вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы.




Вам можа быць цікава

Выстава «Зачараванне батыку» ў Брэсце

02.09.2026 16:00 - 11.10.2026 17:00 «Выратаваныя мастацкія каштоўнасці» (вул. Леніна, 39)

Лекцыя «Броўка вандруе» ў Мінску

17.09.2026 (18:00 - 19:30) літаратурны музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30)

Сустрэча з беларускімі літаратарамі ва Уроцлаве

22.09.2026 (17:00 - 19:00) Канферэнц-зала Асалінэума (pl. Nankiera 17)

Спектакль «Мастак. Вяртанне ў Віцебск» у Віцебску

26.09.2026 (17:00 - 19:00) тэатр «Лялька» (вул. Пушкіна, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ