Дзень Волі ў Гданьску

24.03.2024 - 25.03.2024 10:30 - 17:00 Еўрапейскі Цэнтр Салідарнасці (pl. Solidarności 1) Бясплатнае


У нядзелю і панядзелак, 24 і 25 сакавіка, беларусы Гданьска святкуюць Дзень Волі.


Дата: 24 і 25 сакавіка

Месца: Еўрапейскі Цэнтр Салідарнасці, pl. Solidarności 1, Гданьск



 Вось што ў праграме:


24 сакавіка 

10:30 Урачыстае ўскладанне кветак на магілах беларускіх дзеячаў незалежнасці

Месца:Гарнізонны могілкі ў Гданьску, вул. Дамброўскага 2 


12.00–13.00 Марш свабоды супраць палітычных рэпрэсій у Беларусі 

Месца:Фантан Нептуна 

13:00 Афіцыйнае адкрыццё мерапрыемства і прывітальнае слова ад арганізатараў

Месца: Еўрапейскі Цэнтр Салідарнасці, pl. Solidarności 1


12:00-17:00 у Еўрапейскім Цэнтры Салідарнасці

 Кірмаш беларускай літаратуры, рамесніцтва і мастацкіх прадметаў. Мастацкая зона для дзяцей і дарослых. 

Майстар-класы па традыцыйных народных танцах ад Майстэрні Фальклору. 

Нэтворкінг для беларускіх прадпрымальнікаў Труймяста, (адкрытая прастора для прадстаўлення сваёй кампаніі, пошуку супрацоўнікаў і пашырэння бізнэсавых кантактаў) 

Марафон пісання лістоў да беларускіх палітычных вязняў, арганізаваны Amnesty International. 

15:00-16:30 Дыскусія «Палітычныя выклікі для беларускага грамадства і дзяржаўнасці: сучаснасць і спадчына Беларускай Народнай Рэспублікі»


Удзел бяруць:

Basil Kerski — дырэктар ECS

 Зміцер Лукашук — рэдактар Еўрарадыё

праф. Алена Глагоўская — гісторык, беларусістка, старшыня БКТ «Хатка»

Рыгор Астапеня — палітолаг, заснавальнік і дырэктар па даследаваннях Цэнтра новых ідэй.

 Мадэратарка — Анастасія Ільіна, гісторык, вядучая 


17:00-18:00 Святочны канцэрт з нагоды Дня Волі з удзелам гурта мужчынскіх традыцыйных спеваў «Касары», рок-гурта «Рэлікт» і спевака Сяргея Доўгушава.

Месца: ЕЦС, pl. Solidarności 1


25 сакавіка 18.00–20.00 Прэзентацыя кнігі «Палякі і беларусы. Cумесная барацьба за незалежнасць»


Месца: ЕЦС, бібліятэка (1 паверх), pl. Solidarności 1 



Уваход вольны.





Вам можа быць цікава

Выстава Аляксандры Галенка «Казкі на ноч» у Заслаўі

09.04.2026 10:00 - 26.04.2026 17:00 Музейна-выставачны комплекс (вул. Рынкавая, д. 4)

Вясновы канцэрт ансамбля «Класік-Авангард» у Мінску

18.04.2026 (17:00 - 19:00) Музей Максіма Багдановіча (вул. Багдановіча, 7а)

«Relikt» у Познані

26.04.2026 (20:00 - 22:00) Klub muzyczny «Pod Minogą» (Feliksa Nowowiejskiego 8)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ