Адкрыты збор у падтрымку бубнача з маршаў пратэстаў Аляксея Санчука і яго сям’і

Музыка, бубнач і ўдзельнік легендарнага праекта «Патрабуем разысціся» Аляксей Санчук правёў пяць гадоў за кратамі за сваю грамадзянскую пазіцыю.

Aliaksiej Sančuk

Сёння ён разам з жонкай і 13-гадовай дачкой нарэшце ўз’яднаўся ў Грузіі. Але сям’я вымушана пачынаць новае жыццё практычна з нуля.

«Сабраныя сродкі дапамогуць нам не проста выжыць у першыя месяцы, а па-сапраўднаму стаць сям’ёй».

Гады зняволення сур’ёзна адбіліся на здароўі Аляксея.

«Зняволенне сур’ёзна адбілася на маім здароўі: пацярпелі слых, зубы, пазваночнік, суставы, а таксама агульны фізічны і псіхалагічны стан».

Зараз Аляксей часова не можа паўнавартасна працаваць і звяртаецца па падтрымку, каб яго сям’я змагла перажыць першыя месяцы пасля вызвалення і ўз’яднання.

Сродкі будуць накіраваныя на арэнду жылля, медыцынскае аднаўленне пасля зняволення, легалізацыю і адаптацыю сям’і.

Падтрымаць Аляксея можна па спасылцы.