Выстава Веранікі Віткоўскай і Рыгора Віткоўскага «Падарожжа ў лета» ў Мінску

11.06.2026 - 09.08.2026 18:00 - 18:00 галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10) Бясплатнае
У чацвер, 11 чэрвеня, у галерэі Шчамялёва адкрываецца выставы графікі мастакоў Веранікі Віткоўскай і Рыгора Віткоўскага (1923 — 1992) «Падарожжа ў лета».

Выстаўка прэзентуе станковую графіку двух пакаленняў сям’і Віткоўскіх — мастачкі-манументалісткі, Веранікі Віткоўскай і яе бацькі, класіка савецкай і беларускай графікі Рыгора Віткоўскага.

Вераніка Віткоўская пачынала свой творчы шлях, працуючы са шклом. Цяпер яна больш вядомая як жывапісец з яркай мастацкай мовай, якая адрозніваецца дэкаратыўнасцю, смелымі каларыстычнымі спалучэннямі, шырокай і экспрэсіўнай манерай выканання.

Асноўны тэматычны напрамак яе творчасці — гэта нацюрморт і пейзаж, якія апяваюць прыгажосць навакольнага свету.

На выставе прадстаўлены графічныя эцюды і кампазіцыі спадарыні Веранікі, выкананыя ў розных тэхніках рознымі матэрыяламі.

У экспазіцыю ўвайшлі працы розных гадоў, пачынаючы з канца 1980-х гадоў. Усё гэта дазваляе прасачыць, як мяняўся і складваўся стылістычны почырк мастачкі.

Вераніка Віткоўская шмат увагі надае захаванню і папулярызацыі творчасці свайго бацькі, Рыгора Антонавіча Віткоўскага, які найперш вядомы як адзін з заснавальнікаў класічнага траўленага афорту ў Беларусі. Аднак не меншую цікавасць уяўляюць акварэлі, пастэлі і малюнкі, якія адкрываюць яго як майстра лірычнага пейзажа, які займаў асноўнае месца ў яго творчасці канца 1960-1970-х гадоў.

У экспазіцыю ўвайшла толькі малая частка з графічных серый.

У экспазіцыі выставы прадстаўлена больш за 50 работ Веранікі Віткоўскай і Рыгора Віткоўскага.

Выстава працягнецца па 9 жніўня.


Вам можа быць цікава

Выстава «МАЛЯВАНАЯ ПЕСНЯры» ў Заслаўі

23.06.2026 10:00 - 19.07.2026 19:00 музей беларускай маляванкі (вул. Дачная, 13)

Выстава Алена Трысцень «Пра лес» у Гродне

16.07.2026 17:30 - 17.08.2026 19:00 КЦ «Фестывальны» (вул. Тэльмана, 4)

Пляжны канцэрт Юры Стыльскага ў Гданьску

25.07.2026 (19:00 - 21:00) Клубны шацёр «Damora» (NCZ Stogi)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ