Дзень Волі ў Львове

24.03.2023 - 25.03.2023 12:00 - 13:00 ------------ Бясплатнае

24 і 25 сакавіка беларусы Львова ладзяць імпрэзы з нагоды Дня Волі.



У пятніцу, 24 сакавіка, у «Доме Ваяра» адкрываецца выстава «З Украінай у сэрцы», прысвечаная беларускім ваярам, аддаўшым жыццё за свабоду Украіны, і героям, якія працягваюць гэтую барацьбу.

Дата: 24 сакавіка

Час: 12.00 (час мясцовы)

Месца: Дом ваяра, вул. Тараса Бабаніча «Хамера», 1а, Львоў


На выставе будуць партрэты беларускіх герояў, загінулых ва Украіне, гісторыі іх жыцця і подзвігу. Мэта выставы — прадэманстраваць неабходнасць барацьбы за свабоду і незалежнасць, за еўрапейскі выбар і дэмакратычныя каштоўнасці.


25 сакавіка, у суботу, будзе ўскладанне кветак да помніка паўстанцам Каліноўскага на Лычакоўскіх могілках.


Дата: 25 сакавіка

Час: 12.00 (час мясцовы)

Месца: Лычакоўскія могілкі, вул. Мечнікава, 33, Львоў


Далучайцеся!







Вам можа быць цікава

Выстава «Маляваная душа» ў Мінску

11.06.2026 16:00 - 31.08.2026 18:00 галерэя «Лабірынт», Нацыянальная бібліятэка (пр-т Незалежнасці, 116)

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ