Джаз-вечар у Вайцюшках

17.08.2013 16:00 - 23:00 Хутар “Вайцюшкі” Бясплатнае

Джаз-вечар у Вайцюшках

17 жніўня  на хутары “Вайцюшкі”  адбудзецца Джаз-вечар. Падчас закрыцця летняга сезона выступіць Трыо Канстанціна Гарачага. Усіх аматараў добрых песень і настрою запрашаем!

Мерапрыемства пройдзе ў сядзібе Вайцюшкі, Наваградскага раёна, у 170 км ад Мінска.

З нагоды начоўкі-знаходжання:

1. Абавязкова браць з сабой палатку, дыванок, спальнік

2. Прыяжджаем на ўласных машынах альбо аўтаспынам

Кошт удзелу ў Джаз-вечары 80 000 блр.

Людзям у нацыянальных строях зніжка 25 % . Адпаведна кошт для іх 60 000.

У цану ўключана: купанне ў Нёмане, збіранне грыбоў, юшка).

У рамках вечара адбудзецца стэйк-вечарына  па непрыстойна нізкіх коштах). Марынуе ялавічыну адзін з найлепшых кухараў Беларусі.

Дзеці да 12 год – бясплатна.

Самым цікаўным можна прыязджаць 16 жніўня.

Дадатковыя радасці (лазня) – за дадатковы кошт. Каб трапіць у лазню, трэба загадзя запісацца – (todar@tut.by). Кошт 100 000 за 1 чалавека.

Па ўсіх пытаннях звяртайцеся калі ласка  +375 29 309 49 79

Шчыра запрашаем!


Вам можа быць цікава

Выстава Васіля Сумарава «Мой дом» у Мінску

06.03.2026 18:00 - 18.04.2026 19:00 галерэя "Viva Kola Art" (вул. Дзімітрава, 3,)

Стэндап-гутаркі ў Варшаве

31.03.2026 (19:00 - 21:00) беларускі клуб Stand Up Lokal (Noakowskiego 16)

Гуканне вясны ў Полацку

04.04.2026 (13:00 - 15:00) Музей традыцыйнага ручнога ткацтва Паазер’я (вул. Войкава, 1)

Palina ў Тбілісі

23.04.2026 (20:00 - 22:00) Mechanica Club (9 Dmitry Uznadze)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ