ДЖАЗАВЫЯ ВЕЧАРЫ Ў ФІЛАРМОНІІ

20.11.2018 19:00 - 19:00 Белдзяржфілармонія (пр-т. Незалежнасці, 50) Бясплатнае

Польскі Інстытут у Мінску і Беларуская дзяржаўная фiлармонiя запрашаюць

20 лістапада 2018 г.  на “ДЖАЗАВЫЯ ВЕЧАРЫ Ў ФІЛАРМОНІІ”.

Польская джазавая вакалістка, надзеленая харызмай і неверагодным голасам,
кампазітар і аўтар песень ДАРОТА МІСЬКЕВІЧ,
самы інтрыгуючы ў свеце струнны квартэт ATOM STRING QUARTET і віртуозны піяніст ДАМІНІК ВАНЯ прадставяць 20 лістапада 2018 г.  на вялікай сцэне Беларускай дзяржаўнай філармоніі знакаміты джазавы праект  P I A N O . P L

Канцэрт адбудзецца ў рамках культурнай праграмы да 100-годдзя аднаўлення незалежнасці Польшчы.

PIANO.PL – працяг надзвычайнага джазавага праекта, які меў месца ў 2016 годзе ў Варшаве, калі ўпершыню ў гісторыі на адной сцэне разам з Даротай Міськевіч выступілі адначасова самыя выбітныя польскія піяністы – Лешэк Можджэр, Уладзімір Нагорны, Дамінік Ваня, Марцін Васілеўскі, Гжэгаж Турнаў, Анджэй Ягадзіньскі,  Багдан Халоўня, Кшыштаф Хэрдзін, Міхал Токай, Пётр Ажэхоўскі і джазавы струнны квартэт сусветнага ўзроўню Atom String Quartet (Давід Любовіч – скрыпка, Матэвуш Смачыньскі – скрыпка, Міхал Заборскі – альт, Кшыштаф Ленчоўскі – віяланчэль). У Мінску будзе прадстаўлены “паменшаны” варыянт варшаўскага праекта, у якім разам з Даротай Міськевіч і Atom String Quartet выступіць адзін з ўдельнікаў прэм’еры – таленавіты піяніст Дамінік Ваня.

Канцэрт і альбом  PIANO.PL атрымалі высокую ацэнку крытыкаў і музычнага асяроддзя, вынікам чаго сталі шматлікія ўзнагароды, намінацыі і ганаровыя званні для музыкаў: FRYDERYK-2016” (Джазавы музыкант года – Дарота Міськевіч і Джазавы альбом года – PIANO.PL),JAZZ TOP 2016” часопіса “Jazz Forum(Найлепшы альбом  і Найважнейшая джазавая падзея – PIANO.PL), “КАРЫФЕІ ПОЛЬСКАЙ МУЗЫКІ” (Асоба Года – Дарота Міськевіч),JAZZ TOP 2017” часопіса “Jazz Forum(Джазавы вакаліст года – Дарота Міськевіч).

Дарота МІСЬКЕВІЧ – адна з нямногіх, каму давялося спяваць дуэтам і рабіць запісы з легендарнай  спявачкай Сезарай Эворай. Іх сумесная песня «Um Pincelada» была высока была ацэнена аматарамі музыкі ва ўсім свеце. Дарота супрацоўнічала з Найджэлам Кэнэдзі, Дэвідам Мюрэем, Льюісам Вінсбергам, Тамашам Станькам і іншымі знакамітымі джазмэнамі Польшчы і свету. Яна запісала 7 аўтарскіх і незлічоную колькасць сумесных альбомаў.

Праектам PIANO.PL Дарота Міськевіч аддае належнае польскай піяністыцы. Сярод шматлікіх знакамітых музыкаў, менавіта піяністы займаюць у Польшчы першыя пазіцыі. А паколькі для Дароты бліжэйшы музычны жанр – гэта джаз, яна падкрэслівае перадусім дасягенні польскіх джазавых піяністаў,  якія эфектна крочаць шляхам, вызначаным калісьці сусветна вядомым музыкам Кшыштафам Камедай і безумоўна самім  Фрыдэрыкам Шапэнам, які быў не толькі вялікім кампазітарам і піяністам, але таксама  імправізатарам!

Канцэрт складаецца з песень, якія належаць да канону польскай музыкі, а іх выбар быў прадыктаваны асабістымі сімпатыямі Дароты, суб’ектыўным успрыманнем музыкі і тэксту. Аранжыроўкі да кожнай кампазіцыі стваралі піяністы, якія прымалі ўдзел у канцэртнай прэм’еры.


Вам можа быць цікава

Купалле пад Мінскам

06.07.2025 (18:00 - 22:00) загарадны клуб «Фестывальны» (Ракаўскі с/с)

Свята да 100-годдзя паэмы «Сымон-музыка» ў Смольні

12.07.2025 (10:00 - 18:00) музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ