Сустрэча з Алесем Бяляцкім у Варшаве

20.04.2026 17:30 - 19:30 гістарычны корпус Варшаўскага ўніверсітэта (Krakowskie Przedmieście 26/28, «Stary BUW» (уваход праз галоўную браму ўніверсітэта)) Бясплатнае
У панядзелак, 20 красавіка, у Варшаве адбудзецца сустрэча з праваабаронцам, нобелеўскім лаўрэатам Алесем Бяляцкім.

Унікальная магчымасць сустрэцца з чалавекам, які на працягу дзесяцігоддзяў знаходзіўся ў эпіцэнтры барацьбы за праўду, правы чалавека, культуру і незалежнасць.

За сваю праваабарончую дзейнасць Алесь Бяляцкі правёў у зняволенні ў сукупнасці больш за сем з паловай гадоў.

Удзельнікі сустрэчы змогуць задаць праваабаронцу свае пытанні.

Таксама можна будзе набыць кнігу спадара Алеся і атрымаць аўтограф.

Звяртаем вашу ўвагу: для ўваходу на сустрэчу трэба мець пасведчанне асобы з фотаздымкам.

Уваход вольны. Рэгіструйцеся па спасылцы да пятніцы, да 17 красавіка.



Вам можа быць цікава

Выстава «Чарнобыль: 40 гадоў сузірання» ў Мінску

18.04.2026 10:00 - 13.05.2026 17:00 Нацыянальны мастацкі музей (галоўны корпус, пераходная галерэя) (вул. Леніна, 20)

Квіз «Шуфлядка» ў Гданьску

15.05.2026 (19:00 - 21:00) Irish Pub G10 (Grodzka 10)

Жаночы кватэрнік на Коласавай сядзібе ў Мінску

20.05.2026 (18:30 - 20:30) музей 1-га з’езда РСДРП (пр-т Незалежнасці, 31А)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ