• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • «Музыка»
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • «Гісторыя за 5 хвілін»
  • «Трызуб і Пагоня»
  • «Разумняты»
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае Мінск

Дзіцячыя творчыя майстэрні: скульптуры Аніша Капура

Пачатак: 28.02 (14:00)
Канец: 28.02 (15:30)
Галерэя сучаснага мастацтва Ў
(Мінск, пр-т Незалежнасці, 37 а)
Google

28 лютага у Галерэі “Ў” разам з “Дзіцячымі творчымі майстэрнямі” пройдзе занятак па вывучэнні творчасці знакамітага скульпатара Аніша Капура, які змяняе наш сучасны свет і робіць гэта так, што здаецца, быццам бы ты апынуўся па меншай меры на Марсе. Звычайна скульптуры запаўняюць прасторы, працы Капура наадварот – ствараюць пустэчу.

На занятку мы будзем разглядаць скульптуры Аніша Капуры і самі трохі памарым пра тое, як можна было б выкарыстоўваць прастору нашага горада для стварэння велізарных скульптур.

Британский художник Аниш Капур позирует на фоне своей скульптуры «Желтый» в лондонской Королевской академии искусств. 22 сентября 2009 года.

Британский художник Аниш Капур позирует на фоне своей скульптуры «Желтый» в лондонской Королевской академии искусств. 22 сентября 2009 года.

Anish-Kapoor-Cloud-Gate

Пра курс “У сярэдзіне карціны”

“Дзіцячыя творчыя майстэрні” Галерэі сучаснага мастацтва “Ў” праводзяць свой папулярны курс “У сярэдзіне карціны” пад кіраўніцтвам мастацтвазнаўцы Сафіі Садоўскай і мастака Bazinato, у якім дзеткі пагружаюцца ў светы слынных палотнаў.

Увосень дзеткі паспелі вывучыць такіх мастакоў як Ван Гог, Рой Ліхтэнштэйн, Жан-Мішэль Баскія, Эндру Ўает, Пабла Пікаса, Энды Ўорхал, Анры Матыс ды іншых.

Зараз мы працягваем курс “У сярэдзіне карціны”. І гэтым разам мы паставілі перад сабой амбітную задачу: падарожнічаць не толькі па славутых палотнах, але таксама зазірнуць у сярэдзіну стрыт-арта і перфоманса. Што выкарыстоўвае мастак для стварэння мастацтва? Ці заўжды пэндзлі, фарбы, папера ці палатно? А, можа, палатно – цэлы горад? А, можа, стасункі між людзьмі  – гэта фарбы? Давайце разам выходзіць за межы і абмежаванні!

Падчас вяснавога курса “У сярэдзіне карціны” дзеткі пазнаёмяцца з творчасцю Язэпа Драздовіча, Макса Эрнста, Герхарда Рыхтэра, Энды Голдсуорсі, Марыны Абрамовіч, Аніш Капура, Луізы Буржуа, Энтані Громлі, Джона Балдэсары, Такасі Муракамі, Яёі Кусамы, BLU, Бэнксі.

Кожны занятак мы выбіраем адну працу мастака і разглядаем яе звонку і ўяўляем, што адбываецца ў сярэдзіне. А потым, як заўжды, самі ствараем свае маленькія (або вялікія) шэдэўры.

 

Вядоўцы курса:

Мастацтвазнаўца Сафія Садоўская. Скончыла Маскоўскі дзяржаўны ўніверсітэт, прайшла практыку ў Музеі выяўленчага мастацтваў імя Аляксандра Пушкіна, працавала ў Нацыянальным Мастацкім Музеі Рэспублкі  Беларусь, тамсама была вядоўцам дзіцячых экскурсіяў у межах вялікага выставачнага праекту Zabor. Непасрэдная суарганізатарка і вядучая куратарка “Дзіцячых твочых майстэрняў”. Прайшла анлайн-курс па інтэрактыўнаму вывучэнню мастацтву дзетак і дарослых (музей “MOMA”, Нью-Ёрк, ЗША).

Аўдыёвізуальны мастак і даследчык Bazinato. Грамадскі актывіст. Скончыў Беларускі Дзяржаўны Педагагічны Ўніверсітэт імя Максіма Танка. Вучыўся ў Еўрапейскім Гуманітарным Універсітэце на факультэце візуальнага дызайну і медыя (Вільня, Літва). Удзельнік шматлікіх выставаў як у Беларусі, так і за яе межамі. Вядоўца аўтарскіх курсаў па стварэнні кнігі, вывучэнні дызайна і архітэктуры з кардону ў межах “Дзіцячых творчых майстэрняў” у галерэі “Ў”. Вядоўца творчых майстрэняў у межах праекту Autism Inside Out. Куратар фестывалю творчых практык і крытычных ведаў “Багна”. Трэнер школы экалагічнага актывіста “Ш.Э.А.”

“Дзіцячыя творчыя майстэрні” – праект Галерэі “Ў”, створаны для дзетак ад 7 да 12 гадоў, асноўная мэта якога – раскрыццё творчага патэнцыялу і развіццё вобразнага мыслення маленькага чалавека праз вывучэнне розных мастацкіх тэхнік, знаёмства з гісторыяй мастацтваў, а таксама з сапраўднымі мастакамі, куратарамі, мастацтвазнаўцамі, дызайнерамі, пісьменнікамі, паэтамі і музыкамі. “Дзіцячыя творчыя майстэрні” існуюць 4 гады. За гэты час было створана 6 паўнавартасных курсаў для дзетак і 8 тэматычных фестываляў.

 

28 лютага, 14.00-15.30

Узрост: 7 -12 гадоў

Занятак платны

Запіс па тэлефоне +375 33  3035960

Запісацца таксама можна тут:

https://www.facebook.com/Majsterni/  

[email protected]

Галерэя сучаснага мастацтва Ў

Мінск, пр-т Незалежнасці, 37 а

 

 


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Лідар «Океана Ельзи» Святаслаў Вакарчук пракаментаваў прысуд за сваю песню ў Мінску
    • Штодзённасць паўстанцаў’1863. Смерць, зброя, алкаголь і адсутнасць сну
    • Песні, прысвечаныя паўстанню 1863–1864 гадоў
    • Мікалай Пачкаеў: «Беларуская лацінка далёкая ад польскай, а гістарычнай сувязі сучаснага кірылічнага алфавіту з тэкстамі старабеларускай мовы няма»
    • Студзеньскае паўстанне: як пачалося і чаму згасла
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип