Кніжны клуб у Варшаве абмяркуе "Дзікае паляванне караля Стаха"

31.10.2025 18:00 - 20:00 Букіністка (ul. Wieniawskiego, 5j) 60 злотых

У пятніцу, 31 кастрычніка, у кнігарні "Букіністка" адбудзецца сустрэча кніжнага клуба.



Прапануюць абмеркаваць аповесць Уладзіміра Караткевіча "Дзікае паляванне караля Стаха".

Сярод восеньскага туману і прывідных легенд пагавораць пра тое, як Караткевіч ператварыў беларускую гісторыю ў містыку і прыгоду, дзе паміж ценямі і страхам нараджаецца святло, праўда і каханне.

Атмасфера будзе таямнічая, восеньская - і можа крыху страшная.
Прыходзьце ў хэлоўінскім касцюме ці настроі. 🎃

Мадэратарка сустрэчы - журналістка і аматарка беларускай культуры Дар’я Гардзейчык.

Удзел - 60 злотых (уключаны гарбатка са смачшнюшкамі і кніжнае натхненне). Запісвайцеся праз дырэкт кнігарні.


Вам можа быць цікава

Выстава Міхаіла Ляўковіча «Пачуццё прыналежнасці» ў Мінску

27.08.2026 18:00 - 18.10.2026 17:00 арт-гасцёўня «Высокае месца» (вул. Герцэна, 2а)

«Свята хлеба» ў «Суле»

27.08.2026 18:00 - 18.10.2026 17:00 (вул. Цэнтральная, 14В/3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ