Дзіцячы дзень «Таямніцы космасу» ў Дукоры

17.08.2024 12:00 - 19:00 Дукорскі маёнтак (вул. Школьная, 12) 35 рублёў


У суботу, 17 жніўня, Дукорскі маёнтак ладзіць дзіцячы дзень «Таямніцы космасу».






Дата: 17 жніўня

Час: з 12.00 да 19.00

Месца: Дукорскі маёнтак, вул. Школьная, 12, аг. Дукора, Пухавіцкі раён, Мінская вобл. 




Да пачатку школьных дзён проста трэба пабываць у космасе. Тады сачыненне «Як я правёў лета» сапраўды здзівіць усіх!



Вось якая праграма: 

12.00 — Конкурсы і прызы ад вядучых

 12.20 — Інтэрактыўны спектакль «Краіна добрых спраў» з Лунцікам і Амонгасам 

13.00 — Касмічныя конкурсы і прызы ад вядучага 

13.20 — Шоу дрэсіраваных сабачак 

14.00 — Гульні са Зоркай і Касманаўтамі 

14.40 — Конкурсы ад вядучага 

15.00 — Пагуляем з іншапланецянамі!

 16.00 — Госці з Сусветаў — Бамблбі, Капітан Марвел і Супервуман 

17.00 — Падарожжа на Планету пены (пеннае шоу), мыльных бурбалак і фарбаў холі!



Таксама будуць бясплатныя майстар-класы: 

13.00 — роспіс гіпсавых космабарэльефаў 

14.00 — выраб іншапланетнай субстанцыі — слайма 

15.00 — гульня на касмічных інструментах — хэндпанах 

15.30 — «Космас у банку» — забяры кавалачак космасу сабой! 


Удзел па жывой чарзе, перадзапісу няма.


У кошт квітка таксама ўваходзяць: 

надзіманыя атракцыёны; 

пакой малявання святлом; 

надзіманы планетарый; 

VR-атракцыён; 

аквагрым;

 гіганцкая тэматычная размалёўка; 

фотабудка і інш.



Будзе арганізаваны трансфер з Мінска: у 11.00 ад прыпынка «Ст.м. Магілёўская». У 19.00 аўтобус адправіцца назад у Мінск. 

Кошт праезду ў адзін бок на чалавека, незалежна ад яго ўзросту — 10 рублёў

Замовіць трансфер можна, звярнуўшыся ў вайбер +375(29)164-94-40 да 22.00 16 жніўня.




Квіткі на свята: дарослыя — 35 рублёў, дзеці — 25 рублёў, да 7 год — бясплатна. Зніжка 10% усім падпісчыкам сацсетак Дукорскага маёнтка. 


Даведкі па тэлефонах +375 (44) 707-77-64,+375 (33) 357-77-64 а таксама на сайце dukora.by.







Вам можа быць цікава

Выстава «Акварэль. Варыяцыі» ў Мінску

24.07.2025 17:00 - 29.09.2025 19:00 Нацыянальны мастацкі музей (вул. Леніна, 20)

Выстава Дзяніса Барсукова «Нефармат50» у Мінску

12.09.2025 19:00 - 05.10.2025 19:00 галерэя Саюза дызайнераў (вул. Брылеўская, 14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ