2 студзеня, у пятніцу, лекторый "Фрэскі" запрашае на музычна-літаратурную вечарыну "Дзівоснае святло Раства".
Час паміж 25 снежня і 7 студзеня незвычайны. Асабліва ў Беларусі - краіне, дзе Каляды святкуюць двойчы. У адных ужо Каляды, іншыя спяшаюцца зрабіць апошнюю падрыхтоўку да свята. Выконваючы традыцыі, чакаем ціхую Куццю і Каляды, якую нават дарослыя сустракаюць з дзіцячай верай у магчымасць цудаў.
То прапануюць мовай музыкі і паэзіі пагаварыць аб Ражджастве.
Што гэта: гісторыя ці казка?
Як падзея, якая змяніла свет 2000 гадоў таму, можа змяніць і нашы жыцці?
Якое гэта ўсё мае дачыненне да нас - сённяшнім?
У канцэрце бяруць удзел: Заслужаная артыстка Рэспублікі Беларусь Ірына Нарбекава, пісьменніца, паэтка і бард Таццяна Дашкевіч, пісьменніца і паэтка Алена Міхаленка, музыкі Марына Пашкевіч (флейта) і Юры Хілавец (скрыпка, гітара). У выкананні Ірыны Нарбекавай прагучаць шэдэўры сусветнай каляднай класікі, а таксама вершы беларускіх паэтаў. Аўтары таксама прадставяць свае новыя кнігі. Таксама будзе калядная віктарына з прызамі.
Уваход за добраахвотныя ахвяраванні.