“Дзяды” на Дударскім клубе

30.10.2018 19:00 - 19:00 Кафэ «Грай» (вул. Інтэрнацыянальная, 33) Бясплатнае

Сябры!

У найбліжэйшы АЎТОРАК, 30 кастрычніка, у рамках Дударскага клюбу адзначым сьвята “Дзяды”.

* * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * *

Даведка:

Дзяды — гэта агульная назва продкаў, а таксама сьвята іхнага памінаньня ды ўшанаваньня. У гэтыя дні жывыя запрашаюць у госьці ўжо памерлых сваякоў зь іншасьвету, частуюць іх і просяць, каб яны паспрыялі дабрабыту ў жыцьці.

Восеньскія Дзяды адзначаюць у канцы кастрычніка — пачатку лістападу.

Пасьля памінаньня й частаваньня продкаў у некаторых мясьцінах Беларусі Дзядоў яшчэ весялiлi музыкаю, песьнямі й скокамі.

* * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * *

Адмысловы госьць вечарыны — гурт Dainava. З дапамогаю песень пад акампанэмэнт традыцыйных інструмэнтаў ушануем продкаў.

Таксама запросім Дзядоў на вячэру. І, вядома ж, не забудземся павесяліць іх пад гукі дуды!

* * * * * * * * * * * * * * * * * * * * * *

Калі: 30 кастрычніка (аўторак)
пачатак а 19:00

Дзе: г. Менск
кавярня “Грай” (вул. Інтэрнацыянальная, 33)

Уваход вольны
Да сустрэчы!


Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіслава Бохана «Навіны зніадкуль» у Нахадзе

26.06.2025 18:00 - 14.09.2025 17:00 GVUN Malá — Španielova pasáž (Plhovská 862)

Выстава «Іншыя» ў Магілёве

16.07.2025 17:00 - 03.08.2025 18:00 музей гісторыі Магілёва, выставачная зала (вул. Болдзіна, 1)

Выстава Валерыя Песіна «ДОМ» у Мінску

16.07.2025 19:00 - 16.08.2025 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Фэст нямога кіно і сучаснай музыкі КІНЕМО ў Брэсце

08.08.2025 21:00 - 10.08.2025 22:00 дворык філармоніі (вул. Арджанікідзэ, 14)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ