«Дзяды. Шанаванне продкаў» 12 лістапада

12.11.2016 13:00 - 15:00 Беларускі дзяржаўны музей народнай архітэктуры і побыту (в. Азярцо, Мінскі р-н (4 км. ад МКАД за аўтарынкам “Малінаўка”) Бясплатнае

Абрадавае мерапрыемства «Дзяды. Шанаванне продкаў» – гэта мастацкая рэканструкцыя свята на падставе этнаграфічных звестак. Мерапрыемства распрацавана музейнымі супрацоўнікамі з дапамогай студыі «Варгін».

Асноўная мэта мерапрыемства – адлюстраваць тыя адметныя традыцыі святкавання, якія захаваліся да сённяшніх дзён, і тыя, якія з цягам часу амаль што зніклі. У гэтым годзе дадаткова будзе прадэманстравана палеская традыцыя шанавання продкаў пад час святаў «Дзяды» і «Радаўніца», наглядны паказ якой быў зроблены паводле экспедыцыйных матэрыялаў.

Наведвальнкі мерапрыемства атрымаюць магчымасць:

  • убачыць тэатральную пастаноўку «Святочная вячэра»;
  • пазнаёміцца з палескай традыцыяй шанавання продкаў;
  • пачуць серыю адукацыйных расповедаў пра памінальныя традыцыі беларусаў;
  • атрымаць асалоду ад традыцыйнай музыкі і іншае!

У праграме мерапрыемства прымуць удзел фальклорныя гурты г. Мінска: «Талака», «Раме», студыя «Варгін», музычны калектыў «Жвавы карчмар» і іншыя.

Падчас мерапрыемства за дадатковую плату можна:

  • набыць сувеніры ад народных майстроў
  • наведаць «Беларускую карчму», якая знаходзіцца на тэррыторыі музея.

Запрашаем прыняць удзел у абрадавым мерапрыемстве «Дзяды. Шанаванне продкаў» на тэрыторыі музея!

Кошт квіткоў:

  • для дарослых – 5.0 руб.;
  • для студэнтаў – 3.5 руб.;
  • для дзяцей школьнага ўзросту – 2.5 руб.;

–   для пенсіянераў пры наяўнасці пасведчання – 3.0 руб.;

  • для дзяцей дашкольнага ўзросту – бясплатна.

Экспазіцыя музея працуе з 10:00 да 17:00. Каса працуе з 10:00 да 16:30.


Вам можа быць цікава

Навагоднія майстар-класы ў Мірскім замку

25.12.2025 12:00 - 27.12.2025 13:00 Мірскі замак (вул. Чырвонаармейская, 2)

Зімовы баль у Лошыцкай сядзібе ў Мінску

25.12.2025 (16:00 - 20:00) Лошыцкі маёнтак (Лошыцкі парк)

Дзяніс Дудзінскі ва Уроцлаве

18.01.2026 17:00 - 18.12.2026 18:00 Клуб Proza (Przejście Garncarskie 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ