• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Сармат
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Выставы

Дзяржынск. Выстава “У пакоі старасвецкія зазірнуўшы”

Пачатак: 02.10 (09:00)
Канец: 02.10 (17:00)
Дзяржынскі раённы гісторыка-краязнаўчы музей
(вул. Ленінградская,6)
Google

2 кастрычніка выстава “У пакоі старасвецкія зазірнуўшы” адкрыецца ў Дзяржынскім раённым гісторыка-краязнаўчым музеі.

Некалі сядзібныя дамы былі сапраўдным упрыгажэннем беларускай зямлі. Яны з’яўляліся сапраўдным асяродкамі культуры – сядзібная спадчына стала асновай для развіцця многіх відаў беларускага мастацтва: музыкі, жывапісу і інш.

Сядзіба ў яе выпрацаванай стагоддзямі форме знікла, але яшчэ доўга будзе важным элементам нацыянальнага самапазнання. Існуе  дастаткова матэрыялаў, з якіх можна атрымаць уяўленне пра ўбранне сядзібных дамоў. Гэта апісанні, мемуары, інвентары, карціны, малюнкі і г.д.

У зборах Беларускага дзяржаўнага музея народнай архітэктуры і побыту захоўваецца ўнікальная калекцыя мэблі, якая бытавала ў мяшчанскіх дамах і сядзібных дамах шляхты ў ХІХ – пач. ХХ ст., а таксама калекцыі прадметаў інтэр’ера, побыту гэтага часу.

Экспазіцыйнай пляцоўкай для экспанавання выставы невыпадкова былі выбраны залы Дзяржынскага раённага гісторыка-краязнаўчага музея.

Адной з прычын выбара месца экспанавання была тая акалічнасць, што менавіта сядзіба ў Койданава (да 1932 г. горад Дзяржынск называўся Койданава) у старажытнасці паклала пачатак фарміравання горада.

Акрамя таго вакол Койданава размяшчалася вялікая колькасць сядзібных дамоў: у Станькава, Прылуках, Негарэлым, Коласава – сядзібы Чапскіх; у Малых Навасёлках – сядзіба Кастравіцкіх; у Гаруцішках – сядзіба Пашкевічаў; у Волме – сядзібы Ваньковічаў, Капылінскіх.

Выстава “У пакоі старасвецкія зазірнуўшы” дае прадстаўленне аб асаблівасцях інтэр’ера сядзібнага дома 2-й пал. XIX – пач.  XX ст. мяшчан і шляхты: месцы для прыёму гасцей, пакоі для асабістага баўлення часу.

Спадзяемся, што выстава дазволіць адкрыць яшчэ адну старонку ў вывучэнні і захаванні сядзібнай спадчыны, спрычыніцца да абуджэння цікавасці да гісторыі сядзібных дамоў Беларусі.

 

etna.by


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Нічога нечаканага. Лявон Вольскі пра дазвол на ПМЖ за мяжой
    • У Нясвіжы, як у Парыжы. Як святкавала Каляды беларуская шляхта і што дарыла
    • Рэгіна Лавор: «Усё маё існаванне сканцэнтравалася на тым, каб яшчэ больш зберагчы, павялічыць і распаўсюдзіць нашу культуру»
    • Лідар «J:морс» заснаваў беларускамоўнае выдавецтва аўдыякніг
    • Тэст: пазнай архітэктурны стыль храма па фотаздымку
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип