Дзень адчыненых дзвярэй у Школе маладога пісьменніка

23.04.2016 15:00 - 18:00 музей Петруся Броўкі (вул. К. Маркса, 30) Бясплатнае

23 красавіка (субота) у 15.00 Школа маладога пісьменніка пры ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” адчыніць свае дзверы для ўсіх ахвочых. Дзень адчыненых дзвярэй у Школе пройдзе ў музеі Петруся Броўкі па адрасе Мінск, вул. К. Маркса, 30.

Калі вы спрабуеце пісаць прозу і хочаце даведацца, ці варта вам удзельнічаць у конкурсе на навучанне ў беларускім пісьменніцкім Хогвартсе, прыходзьце!

Кожная з выкладчыц  практычных заняткаў ― літаратуразнаўца Ганна Бутырчык, пісьменнніцы Наталля Паваляева і Людміла Рублеўская ― прапануе невялікае пісьмовае заданне, якое нескладана будзе зрабіць проста падчас іпрэзы.

Каардынатарка Школы Алена Казлова падрабязней раскажа пра навучанне ў Школе пісьменніка і падачу заяўкі.

Школа маладога пісьменніка пры ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў” — нефармальны адукацыйны праект для дарослых ад 18 гадоў.

Заняткі два разы на месяц па суботах.

Навучанне — бясплатнае, група — 15-20 чалавек.

Уваход на імпрэзу – вольны.

ПАДЗЕЯ Ў ФЭЙСБУКУ

Прэс-служба ГА “Саюз беларускіх пісьменнікаў”


Вам можа быць цікава

Канцэрт «Непаўторныя вобразы беларускай оперы, і не толькі оперы» ў Мінску

12.09.2026 (18:00 - 20:00) гістарычнае фае Вялікага тэатра (пл. Парыжскай камуны, 1)

Сустрэча з Настай Кудасавай у Цюрыху

13.09.2026 (18:00 - 20:00) Punto de Encuentro (Josefstrasse 102)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Познані

21.09.2026 (19:00 - 21:00) Aula Artis (gen. Tadeusza Kutrzeby 10)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ