• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Сармат
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае Мінск

Дзень беларускага кіно ў «Піянеры»

Пачатак: 17.12 (16:00)
Канец: 17.12 (16:00)
кінатэатр «Піянер»
(Мінск, вул. Энгельса, 20)
Google

17 снежня, у Дзень беларускага кіно, кінатэатр «Піянер» пакажа 7 кароткаметражных фільмаў беларускіх рэжысёраў — удзельнікаў кінафестывалю “Лістапад” гэтага года. У праграму ўвайшлі стужкі Улады Сяньковай, Дзмітрыя Дзядка, Нэлы Васілеўскай, Сашы Сцельчанкі, Лізаветы Рыдван і фільм Юліі Рудзіцкай “І поўня стала”, які зрабіўся найлепшай анімацыйнай карцінай Нацыянальнага конкурсу “Лістапада”. Фільмы прадставяць здымачныя групы. Пачатак паказу ў 16.00.

From a Great Height

Фільм “From a Great Height” (першапачатковая назва — “Paranoid Android”) Улады Сяньковай расказвае пра тое, як збег абставінаў зводзіць сірыйца і беларуса ў цягніку на Варшаву. Гэта не першая кароткаметражная праца Улады, у 2015 годзе “Лістапад” паказаў яе фільм “Беларусь якая”. А яе поўнаметражны дэбют “Граф у апельсінах”, зняты два гады таму, атрымаў Discovery Award на кінафестывалі ў Котбусе (Германія), дыплом “За смелы і свежы погляд” на “Лістападзе-2016”, а таксама ўзяў удзел у Маскоўскім міжнародным кінафестывалі.

Честный взгляд

“Честный взгляд” Дзмітрыя Дзядка расказвае пра жыццё маладога рэжысёра, што здымае фільм, галоўны герой якога — нешта сярэдняе паміж Данілам Багровым з фільма “Брат” і героем “Сталкера” Таркоўскага. Аўтар гэтага іранічнага “кіно пра кіно”, які выклікаў яркія эмоцыі ў гледачоў “Лістапада”, Дзмітрый Дзядок — адзін з самабытных маладых аўтараў, паспяхова працуе і ў гульнявым (“Невядомы мужчына”), і ў дакументальным (“Паміж небам і зямлёй”) кінематографе.

Друзья по переписке

Наступны фільм праграмы Дня беларускага кіно — “Сябры па перапісцы” Нэлы Васілеўскай. Антон і Ліза знаёмыя ўжо год, яны закаханыя адно ў аднаго, але маюць зносіны выключна праз сацыяльныя сеткі, бо жывуць у розных гарадах. Антон наважваецца прыехаць да Лізы з Масквы ў Мінск, каб сустрэцца ў рэальнасці. Нэла Васілеўская — малады беларускі рэжысёр, на рахунку якой ужо каля дзесяці кароткаметражных фільмаў, што неаднаразова рабіліся ўдзельнікамі і прызёрамі кінафэстаў у Беларусі, Расіі, Украіне, Польшчы, Казахстане, Германіі.

Имитация

Яшчэ адзін фільм праграмы — “Імітацыя” Сашы Сцельчанкі, студэнта Пражскай акадэміі выяўленчага мастацтва. Алёна, якая працуе ў Чэхіі хатняй прыслужніцай, упэўненая: калі яна будзе з Томашам, яе чакае цудоўная будучыня. Сваё сацыяльнае становішча яна ўспрымае як перашкоду. Няўпэўненасць у сабе і пачуццё неабароненасці прымушаюць яе хаваць праўду і весці падвойнае жыццё.

Трамвай

Фільм “Трамвай” Лізаветы Рыдван расказвае гісторыю маладога чалавека, які закахаўся ў дзяўчыну свайго брата. Гэта карціна пра неразуменне ў сям’і, няўважлівасць да блізкіх і адзіноту. “Трамвай” — дэбютная праца Лізаветы, цяпер яна вучыцца ў “ВГИК” імя С. А. Герасімава (майстэрня Сяргея Салаўёва).

У праграму ўвайшоў таксама адзін анімацыйны фільм — работа Юліі Рудзіцкай “І поўня стала”, у якім паспяхова спалучаюцца фальклор, містыка і вельмі высокі ўзровень анімацыі. Карціна Юліі заваявала ўзнагароду Нацыянальнага конкурсу “Лістапада” як найлепшы анімацыйны фільм, а таксама шматлікія прызы фестываляў па ўсім свеце.

Паводле арганізатараў


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Наша мова і наш сцяг у паўстанні 1830-га: раскрываем невядомыя старонкі
    • Войны князя Трайдэна і знішчэнне Наваградка
    • Чаму навучылася ўлада? Лявон Вольскі пра новыя «метады ўздзеяння»
    • Вандроўка сцежкамі Уладзіміра Караткевіча
    • Тэст: Пазнай традыцыйную беларускую страву з бульбы
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип