Дзень памяці Максіма Багдановіча

25.05.2017 13:00 - 18:00 Літаратурны музей Максіма Багдановіча (вул. М.Багдановіча, 7а) Уваход вольны

Усё знікае, праходзіць, як дым.

Светлы ж след­ будзе вечна жывым.

Роўна 100 год мінула, як не стала Максіма Багдановіча. 25 мая 1917 года на беларускім паэтычным небасхіле яго зорка згасла, але  светлы след яе заўсёды будзе жыць у нашых сэрцах і думках.

Жыццё Максіма Багдановіча абарвалася ў 25 гадоў – у самым росквіце творчых сіл. Аднак за свой кароткі век ён паспеў зрабіць надзвычай шмат, што пад сілу толькі геніям. Свой талент ахвяраваў узвышэнню паэзіі, мастацтва слова, красы жыцця і дабрыні. Максім Багдановіч верыў, што беларуская літаратура стане неад’емнай часткай сусветнай культуры, і не памыліўся. Яго творы, перакладзеныя на дзясяткі замежных моў, годна рэпрэзентуюць беларускае прыгожае пісьменства ў свеце.

25 мая 2017 года Літаратурны музей Максіма Багдановіча запрашае прыняць удзел у мерапрыемствах, прымеркаваных да Дня памяці Максіма Багдановіча.

Праграма:

13.00 –  ускладанне кветак да помніка Максіму Багдановічу (г.Мінск, вул. М.Багдановіча, сквер ля опернага тэатра);

14.30 – памінальная служба ў Саборы св. Пятра і Паўла (г.Мінск, вул. Няміга, 4);

18.00 – літаратурна-музычная вечарына “Светлы след…”. Гурт “Нельга забыць” ( з праграмай на вершы Максіма Багдановіча) і Народны тэатра “Жывое слова”.

Літаратурны музей Максіма Багдановіча,

г.Мінск, вул. М.Багдановіча, 7а

Кантактны тэлефон:

(8 017) 334 42 69


Вам можа быць цікава

Выстава Ганны Мусялавай «Жыццё на скрынях» ў Варшаве

25.08.2026 18:00 - 11.09.2026 20:00 Музей Вольнай Беларусі (Вялікая заля) (Foksal, 11/1)

Сустрэча з Настай Кудасавай у Празе

10.09.2026 (19:00 - 21:00) Cafe Time Music – Kavárna Muzea Hudby (Karmelitská 2, 118 00 Malá Strana)

Квэст «Сакрэтны сеанс» у Мінску

12.09.2026 (16:30 - 18:30) кінатэатр «Цэнтральны» (пр-т Незалежнасці, 13)

Кніжны клуб у Брэсце абмяркуе Зарэцкага

25.09.2026 (18:30 - 20:30) Брэсцкі абласны краязнаўчы музей (К. Маркса, 60)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ