Лекцыя “Жанчыны ў гісторыі Беларусі. Ад Рагнеды да нашых дзён” у Гданьску

02.11.2025 15:00 - 17:00 БКТ «Хатка» (ul. Miszewskiego 17/307) Бясплатна

У нядзелю, 2 лістапада, пісьменнік Уладзімір Арлоў чытае ў Гданьску пятую лекцыю з цыклу “Жанчыны ў гісторыі Беларусі. Ад Рагнеды да нашых дзён”.



Тэма сустрэчы - “Жанчыны ў нелегальных патрыятычных таварыствах і вызвольных паўстаннях 1831-га і 1863-1864 гадоў”.

Спадар Уладзімір далучыцца анлайн і раскажа ўсё пра тых, хто не баяўся рызыкі і здрады, хто насіў у сэрцы Беларусь, перадаваў лісты і зброю, хаваў паўстанцаў і выходзіў на бой разам з імі. 

Пасля лекцыі працягнуць размову і абмеркаванне.

Уваход вольны, данаты шчыра вітаюцца.


Вам можа быць цікава

Спектакль Юры Дзівакова "DOLORES IMPERFECTI" ў Варшаве

30.10.2025 19:30 - 02.11.2025 21:00 Świetlica Wolności (ul Nowy świat 6/12)

Ноч (не)расстраляных паэтаў у Таліне

02.11.2025 (18:00 - 20:00) Беларуская прастора (Pärnu mnt 6)

Андрусь Такінданг у Кракаве

02.11.2025 (19:30 - 21:30) Chicago Bar (Sławkowska, 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ