Спектакль Юры Дзівакова "DOLORES IMPERFECTI" ў Варшаве

30.10.2025 - 02.11.2025 19:30 - 21:00 Świetlica Wolności (ul Nowy świat 6/12) 80 злотых

У чацвер і нядзелю, 30 кастрычніка і 2 лістапада, у Варшаве адбудуцца паказы спектакля беларускага рэжысёра Юры Дзівакова "DOLORES IMPERFECTI".



Вас чакае дзікая, стылёвая ноч у кабарэ.

Што такое кабарэ? Гэта невялікая, інтымная сцэна (часта з алкаголем!), дзе спевы, танцы і дасціпнасць пераплятаюцца з вострымі каментарамі пра жыццё. 

Гэта падарожжа ў глыбіні душы: ці наш лёс прадвызначаны, ці мы можам яго змяніць? 

Дзяўчаты спяваюць, танчаць, імправізуюць - яны аналізуюць вашыя душы.

Будзе прыгожа, будзе жыва.

 І ў рэшце рэшт, магчыма, вы даведаецеся, ці варта праўда таго, каб знішчыць усё, што вы ведаеце.

Рэжысёр - Юры Дзівакоў

У ролях - Валянціна Сізаненка, Лаліта Жураўлёва, Аляксандра Малацкоўская.

Рэжысёр святла - Даніла Ганчароў.

Спектакль будзе на польскай мове. 

Квіткі коштам 80 злотых бярыце па спасылцы.


Вам можа быць цікава

Выстава Ігара Цішына “Prints from the Last Folder” у Тбілісі

16.02.2026 16:00 - 15.03.2026 20:00 Licht gallery (19 Galaktion Tabidze St.)

Выстава "Погляд скрозь час" у Гродне

19.02.2026 17:30 - 15.03.2026 19:00 КЦ "Фестывальны" (вул. Тэльмана, 4)

Акустычны Вольскі ў Капенгагене

19.03.2026 (19:00 - 21:00) Ungdommens Demokratihus (Slagtehusgade 10a)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ