• budzma.org
  • Пра нас
  • Крама
Будзьма беларусамі! Будзьма беларусамі!
telegram Tiktok www.instagram.com/budzma/ Facebook.com vk.com twitter.com youtube.com
  • Актуаліі
  • Меркаванні
  • Гісторыя
  • Літаратура
  • Музыка
  • Гатуем з «Будзьма!»
  • Гісторыя за 5 хвілін
  • Трызуб і Пагоня
  • Разумняты
  • Вандруем разам
  • Афіша

АФІША

Іншае Гродна

Дзёрзкія, актыўныя, адказныя без абмежаваных магчымасцяў!

Пачатак: 21.01 (12:30)
Канец: 21.01 (12:30)
Гастра-бар “Чеховъ
(Гродна, Ліда, вул. Грунвальдская, 1-3)
Кошт: Уваход вольны
Google

Быць актыўным і сапраўдным стваральнікам свайго жыцця, несці адказнасць за ўласны лёс важна для любога чалавека. І часта, сутыкаючыся са здавалася б непераадольнымі цяжкасцямі, мы нават не задумваемся, што многім людзям даводзіцца нашмат складаней дасягаць сваіх мэтаў і мараў.

Дык што такое грамадская актыўнасць і навошта яна? Як грамадству навучыцца прымаць іншых людзей як роўных, узмацняючы высілкі адзін аднаго? Як успрымаць сябе ў соцыуме, калі ты “з абмежаванымі магчымасцямі”, і чаму выраз “абмежаваныя магчымасці” састарэў? І дзе лідчане, у тым ліку з асаблівасцямі, могуць самарэалізоўвацца і знаходзіць адзін аднаго? Адказы на гэтыя ды многія іншыя пытанні кампанія “Будзьма беларусамі!” прапаноўвае пашукаць разам падчас дыскусіі!

21 студзеня кампанія “Будзьма беларусамі!” запрашае натхніцца поспехам асаблівых людзей, паразважаць на гарачыя тэмы і знайсці аднадумцаў у Лідзе!

Асаблівыя героі дыскусіі:

Наталля Астаніна – жыхарка Ліды, якая перасоўваецца ў інвалідным вазку, займаецца бальнымі танцамі і ўдзельнічае ў міжнародных конкурсах.

Аляксандр Еўдакімаў – любімы выкладчык музыкі навучэнцаў “Маладзечанскага дзяржаўнага каледжа імя Агінскага”. Страціў зрок, аднак знайшоў сваю справу жыцця і каханне.

Ірына Івашына, Ядвіга Гушчынская – намесніцы старшыні гродзенскай арганізацыі “Беларуская асацыяцыя дапамогі дзецям-інвалідам і маладым інвалідам”. Дапамагаюць асаблівым людзям знайсці сябе ў супольнасці.

Гастра-бар “Чеховъ” (вул. Грунвальдская, 1-3)

Пачатак: 12.30

Даведкі: +37529 784-32-21, www.budzma.by

Уваход вольны для ўсіх!


« Папярэдняя падзея
Наступная падзея »

Важнае пра нас

  • Што такое "Будзьма беларусамі!"
  • Рэкламадаўцам
  • Асобы кампаніі
  • Усе праекты "Будзьма!"
  • Рэдакцыйная пошта: [email protected]

Папулярнае

    • Першая перамога беларусаў
    • Тэст для вандроўнікаў па Беларусі
    • Топ-3 смешных выпадкаў з Янкам Купалам
    • Цяжкая праца, сціплая ежа, гарэлка: жыццё сялян вачыма Сыракомлі
    • «Эйфарыя пасля пераезду нараджаецца з ілюзіі – у новай краіне ўсё будзе інакш». Псіхолаг пра перажыванне эміграцыі
© Грамадская культурніцкая кампанія «Будьма беларусамі!», 2008-2019.
Логотип