Эміграцыя, дзівакі і савецкі менталітэт у кнізе “Плошча Калумба” Сяргея Лапцэвіча

12.05.2017 18:00 - 18:00 Кнігарня «Галіяфы» (ГЦ «Няміга 3», цокальны паверх, 66 павільён) Уваход вольны

Як ты рэагуеш, калі праз шмат гадоў сустракаеш сябра, які збег за амерыканскай марай? Як гэта – быць у эміграцыі з «саўком» у галаве? Шлюб – пастка для кар’еры і перспектыў творчага росту? Як складзецца лёс жывапісца, які фанатычна верыць толькі ў эфемерныя ідэалы?

Галоўныя героі апавяданняў Сяргея Лапцэвіча – дзівакі. Фрыкі, якія сваёй незвычайнасцю ствараюць у нашым уяўленні да болю знаёмыя вобразы і тыпажы людзей.

Моцныя і прадуманыя псіхалагічныя партрэты. Лёгкі літаратурны стыль. Знаёмыя, даволі цяжкія жыццёвыя сітуацыі, рашэнні і лёсы.

Вось што кажа сам Сяргей Лапцэвіч пра выхад кнігі ў дзвюх моўных версіях:

«Тое, што “Плошча Калумба” выйшла адразу на дзвюх мовах — гэта найперш паклон сучаснай беларускай літаратуры. Я нешта выпусціў калісьці, і цяпер, некалькі год ужо, уважліва сачу за тым, што адбываецца ў беларускай літаратуры, спрабую разабрацца ў гэтым працэсе, і ён мяне вельмі натхняе. Я пішу па-руску, думаю па-руску, але ўсведамляю, што складаюся з мясцовых рэалій. Пераклад — гэта яшчэ, вядома, спроба дастукацца да беларускамоўнага чытача. Чытача патрабавальнага, які ў большасці сваёй прыйшоў да мовы праз светапоглядны выбар. Тым цікавей прапанаваць яму сваю кнігу».

Кніга для абазнанага чытача. Кніга, якая ўздымае складаныя псіхалагічна-філасофскія пытанні. «Савок» застаўся ў галовах нашых людзей нават пасярод Брукліна? Ці трэба баяцца новага жыцця? Ці варта рызыкаваць, калі ўнутры яшчэ няма свабоды?

Пра гэта і іншае разважае Сяргей Лапцэвіч у кнізе «Плошча Калумба».

Запрашаем на прэзентацыю кнігі Сяргея Лапцэвіча «Плошча Калумба», якая адбудзецца 12 траўня а 18:00 у холе каля кнігарні «Галіяфы» (ГЦ «Няміга 3», цокальны паверх, 66 павільён).

Чакаем у госці!

Уваход вольны!


Вам можа быць цікава

«Ляпіс Трубяцкі» ў Кракаве

20.09.2025 (20:00 - 22:00) Klub Kwadrat (Stanisława Skarżyńskiego 1)

Вольскі ў Вашынгтоне

18.10.2025 (19:00 - 21:00) 5649 General Washington Drive, Suite Q,

Прэм’ера спектакля «Эмігранты» ў Вільні

14.11.2025 (19:00 - 21:00) Dom Kultury Polskiej w Wilnie (Naugarduko g. 76)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ