Этна-імправізацыйны канцэрт R-ON-DO

27.06.2017 19:00 - 19:00 Прастора "Кніжная Шафа" (пр. Дзяржынскага, 9) free donation

27-га чэрвеня а 19-й гадзіне ў Кніжнай Шафе адбудзецца этна-імправізацыйны канцэрт R-ON-DO. Для вас будуць граць частыя госці Шафы: Уладзімір Дрындрожык і Глеб Якушаў.

Вы пачуеце імправізацыі з выкарыстаннем флейты сяа, сякухачы, бансуры, партугальскае цыстры фаду, домры, хэпі-драма, chimes з чароту ды іншага. Сярод таямнічых гукаў ды песняў з’явіцца нячутая дагэтуль гісторыя пра высокародную старажытную горную жывёлу…

Правядзіце вечар аўторка ў кампаніі Кніжнай Шафы і добрай музыкі — атрымайце зарад прыемных эмоцый да канца тыдня!

Уваход па сістэме free donation (слухач сам вызначае памер матэрыяльнай платы выступоўцам і такім чынам дзякуе музыкам).

“Кніжная Шафа” знаходзіцца па адрасе: пр. Дзяржынскага, 9 (5 хвілін пешшу ад станцыі метро “Грушаўка”), уваход са двара.

Тэлефоны для даведак:

+375(17)234-48-64

vel.: +375(29)645-20-55

(калі вы на аўто — тэлефануйце, і мы адкрыем вам шлагбаум).


Вам можа быць цікава

Выстава Антона Радзівонава «На хвалях жыцця» ў Гайнаўцы

20.08.2026 10:00 - 10.10.2026 17:00 Музей беларускай культуры (3 Maja 42)

Квіз «Шуфлядка» ў Варшаве

14.09.2026 (19:00 - 21:00) CHILLIN (Świętokrzyska 18)

Спектакль «Радзіва Прудок» у Гданьску

29.09.2026 (19:00 - 20:40) Teatr Szekspirowski (Wojciecha Bogusławskiego 1)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ