Бясплатная экскурсія «Драўляныя святыні ў беларускім скансэне» ў Азярцы

03.05.2022 15:00 - 16:00 музей народнай архітэктуры і побыту (Мінскі раён) Бясплатнае

3 траўня музей народнай архітэктуры і побыту ў Азярцы запрашае на бясплатную адкрытую экскурсію па драўляных цэрквах ў музейнай экспазіцыі.



Дата: 3 траўня

Час: 15.00

Месца: музей народнай архітэктуры і побыту, Азярцо, Мінскі раён

Вас чакае:

- экскурсія па помніку архітэктуры «Царква з в. Логнавічы Клецкага раёна Мінскай вобласці»;

- экскурсія па помніку архітэктуры «Капліца з в. Каралеўцы Вілейскага раёна Мінскай вобласці»;

- экскурсія па помніку архітэктуры «Царква з в. Барань Аршанскага раёна Віцебскай вобласці»;

- паказ архіўных фотаздымкаў помнікаў.

Вы пачуеце расповед пра асаблівасці драўлянага хрысціянскага храмабудаўніцтва, з’яўленне ўніяцкай канфесіі на нашых землях, адметныя і незвычайныя прадметы ўнутранага царкоўнага ўбранства.

Збор групы ля карта-схемы на ўваходзе ў экспазіцыйны сектар «Цэнтральная Беларусь».

Удзел у экскурсіі бясплатны, трэба толькі аплаціць квіток у музей.


Вам можа быць цікава

Выстава «Ад роднае зямлі...» у Мінску

08.07.2026 18:00 - 30.08.2026 18:00 мінская абласная бібліятэка (вул. Гікалы, 4)

Лекцыя «Стэфанія Станюта: жыццё як кіно» ў Мінску (12+)

29.07.2026 (19:00 - 21:00) mooon ў ГЗЦ ​​Palazzo (вул. Ціміразева, 74А)

Фестываль «Гальшанскі замак» у Гальшанах

01.08.2026 (18:00 - 22:00) Гальшанскі замак (вул. Замкавая, 64)

Кніжны клуб з Альгердам Бахарэвічам у Варшаве

27.08.2026 18:30 - 28.08.2026 20:00 Букіністка (ul. Smulikowskiego 4 °C)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ