Экскурсія “Каму трэба беларуская літаратура за мяжою?”

21.05.2013 19:00 - 19:45 “Нулявы кніжны кіламетр” на ганку кнігарні логвінаЎ (Незалежнасці 37а) Бясплатнае

Экскурсія  “Каму трэба беларуская літаратура за мяжою?”

На гэтае пытанне падчас экскурсіі па выставе  “Ekspartny varyjant. Беларуская літаратура ў замежных перакладах” адкажа арт-дырэктар кнігарні логвінаЎ Павал Касцюкевіч.

Наведнікі змогуць азнаёміцца з выданнямі сучаснай беларускай літаратуры на іншых мовах. Прызнаныя айчынныя аўтары Васіль Быкаў, Уладзімір Караткевіч, Ларыса Геніюш, Уладзімір Арлоў, Святлана Алексіевіч, Уладзімір Някляеў, Андрэй Хадановіч, Наталка Бабіна, Барыс Пятровіч, Артур Клінаў і Адам Глобус у ангельскіх, іспанскіх, польскіх, украінскіх, нямецкіх, фінскіх, чэшскіх, літоўскіх, шведскіх, грузінскіх, расійскіх перакладах. Кнігі будуць ляжаць у вольным доступе і кожны наведнік зможа іх пагартаць, а таксама набыць некаторыя выданні.

21 траўня. “Нулявы кніжны кіламетр” на ганку кнігарні логвінаЎ (Незалежнасці 37а). Пачатак а 19. Працяг экскурсіі 38 хвілін. Экскурсія даступная для людзей з абмежаванымі  магчымасцямі


Вам можа быць цікава

Выстава Ларысы Журавовіч «Чырвонае сонца» ў Магілёве

28.05.2026 17:00 - 05.07.2026 19:00 Мастацкi музей (вул. Міронава, 33)

Выстава Веранікі Віткоўскай і Рыгора Віткоўскага «Падарожжа ў лета» ў Мінску

11.06.2026 18:00 - 09.08.2026 18:00 галерэя Шчамялёва (вул. Рэвалюцыйная, 10)

Квіз «Red Hot Chilli Peppa» ў Вільні

20.06.2026 (17:00 - 19:00) Baltas Ūsas (Šv. Ignoto, 16)

Сяброўскі каталіцкі пікнік у Варшаве

20.06.2026 (19:00 - 22:00) парафіяльны дом (Żuromińska 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ