Экскурсія па італьянскай Горадні

20.01.2024 16:00 - 18:00 Музей гісторыі рэлігіі (вул. Замкавая, 16) 20 byn

У суботу, 20 студзеня, Музей гісторыі рэлігіі паўтарае экскурсію па італьянскіх уплывах у гісторыі і культуры Гародні.


Дата: 20 студзеня
Час: 16.00 (час мясцовы)
Месца: музей гісторыі рэлігіі, вул. Замкавая, 16, Гродна

У музеі працуе выстава «Італія далёкая і блізкая». Тут прэзентаваныя беларуска-італьянскія сувязі і іх уплыў на нашу культуру.

Суботняе мерапрыемства пачнецца з куратарскай экскурсіі па выставе.

Пасля вы прагуляецеся па пастаяннай экспазіцыі Музея гісторыі рэлігіі і даведаецеся пра ўклад святога Францішка Асізскага з Італіі ў беларускую культуру.

У другой частцы вы наведаеце касцёл Панны Марыі Анёльскай, які размешчаны на тэрыторыі былога францысканскага кляштара.

Вы дакранецеся да самага старога дрэва ў горадзе, падымецеся да самага старога аргана ў Беларусі, паглядзіце на самую старую механічную батлейку ў краіне.

А яшчэ вас чакае сюрпрыз ад прыхаджан.

То ў праграме:

  • Экскурсія ў Музеі гісторыі рэлігіі «Італія далёкая і блізкая»;
  • Шпацыр па пастаяннай экспазіцыі;
  • Наведванне касцёла Панны Марыі Анёльскай;
  • Узняцце да аргана;
  • Сюрпрыз ад прыхаджан.

Квіткі — 20 рублёў.

Запісацца на экскурсію можна па гарадскім нумары 718707 ці праз дырэкт інстаграма музея.



Вам можа быць цікава

Прэзентацыя арт-альбома Аляксандра Сінкевіча «Небаўзяцце» ў Мінску

27.05.2026 (19:00 - 21:00) кінатэатр «Піянер» (вул. Энгельса, 20)

FERENC у Брэсце

27.05.2026 (19:00 - 21:00) ДК прафсаюзаў (вул. Маскоўская, 275-1)

Арт-кірмаш у Мінску

30.05.2026 12:00 - 31.05.2026 20:00 галерэя «Арт Фабрыка» (вул. Свярдлова, 2)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ