Дабрачынная экскурсія па Лагойску

07.05.2022 14:00 - 16:00 (вул. Савецкая, 13) Бясплатнае

9 красавіка экскурсійны праект «Набліжэнне» ладзіць дабрачынную вандроўку ў Лагойск з экскурсаводам Надзеяй Сіваевай.



Дата: 7 траўня

Час: 14.00

Месца: прыпынак «РДК», вул. Савецкая, 13, Лагойск

Падчас экскурсіі ўдзельнікі:

— наведаюць старажытнае замчышча 11-18 стст.;

— убачаць руіны палаца Тышкевічаў, паслухаюць гісторыю рода і найбольш слаўных яго прадстаўнікоў;

— пакаштуюць вады з крыніцы Свяціцеля Мікалая;

— пашукаюць душэўнага спакою ў 200-гадовым англійскім парку і многае іншае.

Як дабрацца з Мінска да Лагойска на грамадскім транспарце (ехаць ~40 хвілін):

Ад станцыі метро Усход з боку Дана Мол:
— маршрутка Атлас на 12:57 і 13:15;

— маршрутка 2193 на 12:50 і 13:10

— маршрутка 1198 (марудная) на 12:45, 13:00, 13:15.

Ад ДС Славінскага — аўтобус 350 (марудны) а 13:25.

Арганізатары раяць абуваць максімальна камфортны і «паўсюльходны» абутак. Можна ўзяць ёмістасць для вады. 

Дабрачынныя шпацыры «Набліжэння» накіраваныя ў першую чаргу на знаёмства з роднымі мясцінамі і спазнанне сваёй культуры. Па жаданні можна аддзячыць «Набліжэнню» данатам. 

Запіс на вандроўку не вядзецца, проста прыходзьце.


Вам можа быць цікава

Выстава Алега Кірушкіна «Куточак» у Віцебску

25.11.2025 16:00 - 18.01.2026 18:00 Мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Калядны майстар-клас па пісанцы ў Мінску (12+)

22.12.2025 (18:00 - 19:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Музейная батлейка “Раство Хрыстова” ў Гродне

25.12.2025 (17:30 - 18:30) Новы Замак (вул. Замкавая, 22)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ