«Экстэрмінацыя»: прэм'ерны паказ і дыскусія ў Вільні

27.11.2021 18:00 - 18:00 Беларускі дом (Vilniaus g. 20) Бясплатнае

27 лістапада, у суботу, Еўрапейскі гуманітарны ўніверсітэт (ЕГУ) сумесна з Цэнтрам беларускай абшчыны і культуры ў Вільні правядзе прэм’ерны паказ аўдыёвізуальнай інсталяцыі «Экстэрмінацыя» пра Вялікую харальную сінагогу ў Гродне. Аўтар тэкста да інсталяцыі і куратар праекта — Ксенія Шталянкова, лектар Дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў ЕГУ, дактарант па накіраванні «Філасофія», мастак-пастаноўшчык і выканаўчы прадзюсер — Вікторыя Багдановіч, студэнтка чацвёртага курса бакалаўрскай праграмы «Візуальны дызайн».


Дата: 27-га лістапада.

Час: 18.00 (час мясцовы).

Месца: Беларускі дом, Vilniaus g. 20, Вільня.


Вялікая харальная сінагога была заснавана ў Гродне ў XVI стагоддзі, шматразова перабудоўвалася і аднаўлялася пасля разбуральных пажараў, а ў 2007 годзе стала кандыдатам на ўключэнне ў спіс UNESCO World Heritage Site. Аўдыёвізуальная інсталяцыя «Экстэрмінацыя» — гэта маналог пра гісторыю месца і досвед асобнага чалавека ў часе і прасторы, спроба праз эмацыйнае ўспрыманне пракрасціся ў гісторыю, адшукаць праўду і ўхапіць святло.

Падрыхтоўка інсталяцыі ажыццёўлена як складальнік праекта «Захаванне і актуалізацыя былых сінагог у Беларусі для карысці лакальных супольнасцяў» дацэнта Дэпартамента гуманітарных навук і мастацтваў ЕГУ д-ра Сцяпана Стурэйкі. У даследаванні, якое было праведзена да працы над усталёўкай, удзельнічалі студэнты ЕГУ.

Паказ пройдзе на рускай мове з субтытрамі на англійскай.

Мовы публічнай дыскусіі пры ўдзеле аўтараў інсталяцыі Ксеніі Шталенкавай і Вікторыі Багдановіч — беларуская, руская і англійская.

Інсталяцыя будзе прадстаўлена ў рамках месяца інклюзіўнасці ў ЕГУ On-campus Inclusion: Gender, Cultural Diversity, Language of Hate Prevention across Communities. Паказ, а таксама наступная за ім дыскусія, адбудзецца ў гібрыдным фармаце — наведаць імпрэзу можна будзе фізічна ў Беларускім доме па папярэдняй рэгістрацыі, а таксама падключыцца анлайн да Zoom таксама па папярэдняй рэгістрацыі.

Рэгістрацыя адкрыта да 26 лістапада, 12:00 (па Вільні) па спасылцы.

Узроставае абмежаванне: 16+



Вам можа быць цікава

Выстава «Каб адчуваць» у Гродне

11.06.2026 16:00 - 19.07.2026 18:00 Новы Замак (Сенатарская зала) (вул. Замкавая, 20)

Інсталяцыя #FramedInBelarus у Празе

11.06.2026 19:00 - 14.09.2026 19:00 Нацыянальная галерэя Прагі (Вялікая зала), палац кірмашоў (Dukelských Hrdinů 530/47,)

Выстава «Рафаэль. Эпоха Рэнесансу» ў Гомелі

19.06.2026 10:00 - 02.08.2026 19:00 галерэя Вашчанкі (вул. Карповіча, 4)

Выстава «Мастакі еўрапейскага авангарда» ў Віцебску

25.06.2026 10:00 - 30.08.2026 17:00 Музей гісторыі Віцебскага народнага мастацкага вучылішча (вул. Марка Шагала, 5А)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ