Эліза Ажэшка. «Дзікунка»: прэзентацыя кнігі

04.11.2021 18:00 - 18:00 ------------ Бясплатнае

Сёлета споўнілася 180 гадоў Элізы Ажэшцы (1841-1910) — адной з найвыдатнейшых у польскай літаратуры пісьменніц, якая была і ёсць яскравай з’явай і арганічнай часткай беларускай культуры. Зусім нядаўна яе раман «Два полюсы» выйшаў па-беларуску пад назвай «Дзікунка» ў выдавецтве «Галіяфы». А 4 лістапада адбудзецца анлайн-прэзентацыя гэтага выдання.


Дата: 4 лістапада.

Час: 18.00, на старонцы «Прастора польскай культуры».

— Чаму раман у беларускай версіі называецца іначай, чым польскі арыгінал, — і гэта правільна?
— Як ацэньвалі раман крытыкі і літаратуразнаўцы пасля яго выхаду і значна пазней?
— Як і чаму беларуская версія рамана стала «кнігай у кнізе», а перакладчыца — суаўтаркай твору? Якім чынам можна чытаць гэтую «кнігу ў кнізе»?
— Хто выяўлены на вокладцы кнігі і што яшчэ зашыфравана ў ілюстрацыях?
— Што ў працы над перастварэннем Ажэшкі было для перакладчыцы найцікавейшым?
— Чаму (і чым) раман можа быць актуальны і цікавы сёння?
— Якія белыя плямы беларускай ажэшкіяны павінны быць — і будуць — запоўненыя?

Над гэтымі ды іншымі пытаннямі падыскутуюць літаратарка, даследчыца творчасці Ажэшкі і перакладчыца рамана Святлана Воцінава, а таксама літаратуразнаўца і перакладчыца Жанна Некрашэвіч-Кароткая. Мадэратар Андрэй Хадановіч.


Вам можа быць цікава

Выстава Арлена Кашкурэвіча ў Полацку

20.05.2026 10:00 - 30.04.2027 18:00 мастацкая галерэя Полацкага гісторыка-культурнага музея-запаведніка (вул. Стралецкая, 4A-4)

Прэзентацыя графічна-паэтычнага альбома «Тутэйшы дзэн» у Вільні

17.09.2026 (19:00 - 21:00) Віленскі беларускі музей імя Луцкевіча (Vilniaus 20)

«Мая свабода п’яная і танчыць аголенай» у Берліне

17.09.2026 (19:00 - 21:30) PANDA platforma (Knaackstraße 97 (im kleinen Hof der Kulturbrauerei))

Майстар-класы традыцыйнага спеву «Песні Беласточчыны» ў Беластоку

26.09.2026 11:00 - 27.09.2026 16:00 сядзіба Беларускага Грамадска-Культурнага Таварыства (вул. Варшаўская, 11)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ