Applepicker і Essential Quartet у Варшаве

04.12.2025 19:00 - 20:00 Арт-клуб "Pracovnia" (ks. Jerzego Popiełuszki 16) Бясплатна

У чацвер, 4 снежня, у Варшаве граюць супольны канцэрт Applepicker і Essential Quartet.


Абяцаюць вечар, напоўнены гукамі на скрыжаванні джазу, матэматычнага року і эксперыментальнай музыкі.

Essential Quartet - гэта праект, які спалучае энергічныя рытмы, нетрадыцыйныя структуры і свабодную імправізацыю.

Applepicker - гэта сольны праект Мікіты Арлова, мультыінструменталіста і прадзюсара, які спалучае lo-fi і альтэрнатыўны індзі-поп. 

Песні Applepicker перагукаюцца з эмацыйнымі гарадскімі краявідамі - ад постсавецкага холаду Мінска да нестабільнасці і напружання паўсядзённай Варшавы.

Уваход вольны.


Вам можа быць цікава

Выстава "Калейдаскоп Файбіш-Шрагі Царфіна" ў Мінску

31.10.2025 18:00 - 28.12.2025 19:00 Галерэя "Арт-Беларусь" (вул. Казлова, 3)

ZVONKU і сябры ў Мінску

19.12.2025 (19:00 - 20:00) Музей Якуба Коласа (вул. Акадэмічная, 5)

Андрэй Лугін у Беластоку

20.12.2025 (19:00 - 21:00) Beer4U (ul. Legionowa 14/16)

Квір-Каляды ў Варшаве

23.12.2025 (16:00 - 18:00) паведамяць па рэгістрацыі (Варшава)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ