Этнавечарына «Крашчэнне — Калядам прашчэнне» ў Гомелі

20.01.2024 16:00 - 19:00 філіял Веткаўскага музея (пл. Леніна, 4а) 7 рублёў


У суботу, 20 студзеня, у філіяле Веткаўскага музея — этнавечарына «Крашчэнне — Калядам прашчэнне».




Дата: 20 студзеня

Час: 16.00

Месца: філіял Веткаўскага музея, пл. Леніна, 4а, Гомель 


У калядны час, а асабліва на святыя вечары, калі нельга было працаваць, ладзіліся гульні, забавы, танцы, варажба. Верылі, што як раз у гэты час можна звяртацца да душы памерлых продкаў, каб тыя дапамаглі даведацца пра патаемнае, у тым ліку будучыню.

 І Хрышчэнне — апошняе свята каляднага часу, перад якім таксама любілі паваражыць. То прыходзьце за даўнімі варажбітнымі рытуаламі, гульнямі, спевамі і танцамі! 

Падчас вечарыны будуць варажыць, як гэта рабілі на Гомельшчыне, спяваць, танчыць і смачна частавацца. І вядома, размаўляць пра куццю і каштаваць яе! 

Па добрай традыцыі і каб увесь год быў шчаслівы — стол збіраюць у складчыну! Прапануюць прынесці свой варыянт куцці! Будзе вельмі тэматычна! Калі не атрымаецца з куццёй, то нясіце да святочнага стала любімыя смаколікі (і салодкія, і несалодкія): яешню, пірагі, бліны, мёд, бульбу, каўбасу, сала, сыр, закруткі, цукеркі, печыва, любыя іншыя вамі любімыя ласункі. 

Уваход — 7 рублёў. Просяць загадзя браць квіткі ў музеі ці замовіць месцы можна па нумары +375(232)509698 (з 9:30 да 18:00).




Вам можа быць цікава

Выстава Уладзіміра Акулава «Позірк з паднябесся» ў Віцебску

10.04.2026 10:00 - 31.05.2026 17:00 мастацкі музей (вул. Леніна, 32)

Выстава «1.1.1» у Віцебску

28.04.2026 17:00 - 31.05.2026 18:00 арт-цэнтр Марка Шагала (вул. Савецкая, 25)

Імпрэза «Дуды: музыка мінулага і сучаснасці» ў Варшаве

16.05.2026 16:00 - 17.05.2026 02:00 Музей Вольнай Беларусі (Foksal 11)

Спектакль «Хам» у Мінску (16+)

15.06.2026 (19:00 - 21:15) Цэнтральны дом афіцэраў (вул. Чырвонаармейская, 3)

Апошняе
на Budzma.org

чытаць яшчэ